Старонка 25
◀ / 305 ▶
АБЁЧКА ж. 1. Вобад рэшата, сіта і інш. Здзелаў абечку для сіта. Абыдраў старую ліпіну і здзелаў абечку ў рэшата. Сакольнікі Віц. 2. Круг з лубу для намотвання пражы. Було, на абечка маталі ніткі. Боркавічы В.-Дзв. АБЁЯ гл. АБЁІ АБЖАЛІЦЬ зак. Абскардзіць. Прыгавор трэба абжаліць. Акунёва Міёр. Усё-ткі абжалілі рашэнне суда. Мікалаёва Міёр. АБЖАРГАЦЬ зак. Падрапаць (руку, твар і пад.). Пайшла ў лес, дык у кустах абжаргала ўсе рукі. Альхоўцы Шарк. Параўн. абшкумаціць. АБЖАРГАЦЬ, АБЖЫРГАЦЬ, АЖАРГАЦЬ, АЖЫРГАЦЬ зак. Асядлаць, сесці верхам на што-н. Паглядзі, наш малы абжаргаў барана і паехаў. Стралкі В.-Дзв. А ён абжаргаў мяне і не пускаіць. Таўкіні Шарк. Малец абжаргаў парог і выкаціўся з хаты. Пашкі Шарк. Помню, малы абжыргаіць голень і бегаіць за курамі. Сахнавічы Глыб. Унук ажаргаў дзеда, як каня. Лужкі Глыб. Ажыргаў услон і сядзіць, як на кані едзіць. Сакольнікі Віц. АБЖОГА ж. Апёк. А абжога і сёння ныіць. Бачэйкава Беш. АБЖЫГЧЫ зак. Апячы крапівой. І трэба ж было яму так абжыгчы рукі. Казлоўшчына Паст. Параўн. абкастрыць, абстраківіць, абстрыкаць. АБЖЫНКІ толькі мн., абрад. Дажынкі. Абжынкі даўней весела гулялі. Слабада Докш., Сушчова Віц. АБЖЫРГАЦЬ гл. АБЖАРГАЦЬ АБЖЫРНЫ прым. Тлусты, укормлены. У суседкі такі абжырны кабан. Казлоўшчына Паст. АБІДЖЫВАЦЬ незак. Крыўдзіць. Яго ніхто не збіраўся абіджываць, і нечага пустое прыдумляць. Стаі Леп. АБІМЫ толькі мн. Абдымкі. Ідзі да бабулі ў абімы. Лялеўшчына Гар. АБІРАКА аг., асудж. Злодзей. Да яе ўчора нейкі абірака залез, дык капусту ўсю вынес. Арханава Міёр. Абірака абабраў у нас ні одну хату. Мікалаёва Міёр. АБІРАНКА ж., адз., кулін. Бульба, звараная ў лупінах. Сягоння я сваім абіранкі наварыла. Урбаны Брасл. Мы любім абіранку, яе можна парэзаць і патушыць. Германавічы Шарк. Параўн. абваранікі. АБІРЫЧЫЦЬ зак., экспр. Астрыгчы. Мой кум быў масцер абірычыць валасы. Нурава В.-Дзв. Я свайго малога абірычыла, толькі чубчык аставіла. Лужкі Шарк. АБІЦІК, АДБІЦІК м. Гліняны збанок з адбітым горлам. Я там табе малако ў абіціку паставіла. Латыголічы Чаш. Кіслае малако стаіць у адбіціку. Баева Дубр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 305 ▶