АБДУВАНЧЫК, АДУВАН, АДУВАНЕЦ м., бат. Дзьмухавец. Аднымі абдуванчыкамі зарасло поле. Шантары Докш. Адуван цвіціць, а потым ляціць абы-куды. Гарэлькі Дубр. У голад мы елі адуваны. Абольцы Тал. Там, ля лесу, усё поле ў адуванцах. Адуванец палезны. Шэпелева Глыб. Адуванамі ўсё поле зарасло, німа чаго касіць. Дзёрнавічы В.-Дзв.
АБДУЦЬ зак., безас. Уздуць, раздзьмуць. Карову сёння абдуло. Бачэйкава Беш.
АБЕД м., АБЕДДЗЕ н. Полудзень, сярэдзіна дня. Ужэ абед, трэба кароў ісці даіць. Стайкі Віц. Абеддзе на дварэ, а ён ляжыць. Барсукі Дубр.
АБЕДАШНІ прым. 1. Абедзенны, прызначаны для абеду. Абедашні перапынак вельмі малы. А абедашні суп ужэ з'елі? Мікалаева Міёр. 2. Паўдзённы, які мае адносіны да паўдня. Там у жбанку малако абедашняе стаіць. Паліцы Беш. Мы папілі абедашняга малака. Ляды Дубр.
АБЕДДЗЕ гл. АБЕД
АБ'ЕДДЗЕ, АБ'ЕДДЗЯ н., зб. Рэшткі сена. Сена не асталася зусім, адно аб'еддзе. Мікалаёва Міёр. Вот ні знаю, куды аб'еддзе дзяваць. Турчына Міёр. Сабяры аб'еддзе і занясі ў пуню. Сураўні Шум. Аб'еддзе ад каровы каню атнашу. Снегі Міёр. Пайду аб'еддзя вынесу. Сцяпанавічы Гар.
АБ'ЕДЗІНЫ толькі мн. Аб'едкі. Пасля снедання столькі аб'едзінаў асталося. Шантары Докш.
АБЕДКАВАЦЬ незак. Абедаць. Ці пара ўжо абедкаваць? Камайск Докш. Пойдзем ужо з поля абедкаваць. Новая Вёска Докш. Паглядзі на сонца, паўдзён ужо, абедкаваць пара. Беразіно Докш.
АБЕДНІК м. Гаршчок (невялікі). Крупнік у абедніку закіс. Слабада Віц. Абеднік з вячэрай паставілі. Янкі Докш., Высачаны Лёзн.
АБЕІ, АБЕЯ, АБЮДЗВІ ліч. Абедзве. Жылі з намі абеі цёткі маі. Парыхі Лёзн. Абея ні разу ўмесці ні булі ў нас. Барсукі Дубр. У яго раненыя абея нагі. Гомель Пол. Абюдзві сястры грабуць сена. Урбаны Брасл.
АБЕРУЧ прысл. 1. Абедзвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.). Ухваціў аберуч маю руку. Камень Леп. 2. Папераменна, то ў адной, то ў другой руцэ (несці што-н.). Марынка аберуч несла гэтую торбу. Арханава Міёр. 3. Разам. Той зімой восем чалавек жылі аберуч з намі ў нашай хаці. Нурава В.-Дзв.
АБ'ЕХАЦЬ зак. Асунуцца, змарнець. Аб'ехала Галя пасля пахарон. Сасноўцы Шарк.
91 👁