Старонка 23
◀ / 305 ▶
АБГЛЯДЗІНЫ, АГЛЯДЫ толькі мн., абрад. Агледзіны дзяўчыны перад сватаннем. Праз нядзелю мая сястра паедзіць ў абглядзіны. Гута Паст. Хутка прыедуць да нас у агляды. Ігнацішкі Паст. АБГНІЛЫ дзеепрым. Спарахнелы. У лесе не так і шмат абгнілых пнёў. Камайск Докш. Абгнілая балка правісла. Езярышча Гар. АБГНІЦЬ зак. Спарахнець. Хата старая, ужо абгніла. Ноўка Віц. АБГОІЦЦА зак. Загаіцца, зажыць (пра рану). Зрабілі апірацыю на вочы, павінна абгоіцца. Галбея Паст. АБГОРТВАЦЬ незак., с.-г. Акучваць. Хопіць аддыхаць, пара абгортваць бульбу. Суша Леп. После дожджыку будзім абгортваць бульбу. Ёды Шарк. АБГРАБАЦЬ незак. Зграбаць сена ў валы. Пойдзем сена абграбаць, ужэ сухое. Кудзіны Гар. АБДЗЕЛАЦЬ зак. Залатаць. Трэба абдзелаць штаны, саўсім абарваліся. Сокарава Беш. АБДЗЕРКА, АБДЗЁРКА, АБДЗІРКА ж. Мука шатраваная. Дзелалі з абдзеркі бліны. Езярышча Гар. Змалоў абдзёркі пудоў шэсць. Барсукі Дубр., Чорнае Паст. Раней паедзеш у калхоз, абдзіркі купіш, дык цэлых паўгода свінней корміш. Маргавіца Докш. АБДЗЕЦЦА зак. Ухутацца, цёпла апрануцца. Абдзелася, як куль, усё роўна як у каляднік. Псуя Глыб. Параўн. ашушкацца. АБДЗЕЦЬ зак. Апрануць. Нада малага абдзець на вуліцу. Свяча Беш. АБДЗЁРАК м. Кавалачак бульбы, які застаецца пасля яе здрабнення на тарцы. Абдзёркі не выкідвалі, іх варылі курам. Абруб, Кавалі Глыб. Дзяры бульбу і ні кідай абдзёркі. Дабея Шум. Параўн. абцёрак, агрызак. АБДЗЁРКА гл. АБДЗЕРКА АБДЗІРАНЕЦ м. Абадранец. Да нас на двор прыбіўся нейкі абдзіранец. Ветрына Пол. Надзенься, а то ходзіш як абдзіранец які. Кушлікі Пол. З такім абдзіранцэм і гаварыць ня хочыцца. Высачаны Лёзн. АБДЗІРАНКА ж., кулін. Страва з тоўчанай у ступе пшаніцы, забеленая малаком. У тых, у каго балеў жывот, ці печая, ці яшчэ што такое, лепшая яда была абдзіранка. Германавічы Шарк. АБДЗІРКА гл. АБДЗЕРКА АБДЗІРНЫ прым. Шатраваны; прыгатаваны з зерня, падвергнутага шатраванню. Абдзірная мука ў нас для ската. Варашылы Сен.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 305 ▶