Старонка 22
◀ / 305 ▶
АБАЧНУЦЦА зак. Прачнуцца. Рана татка абачнуўся кароў у поле выганяць. Шаркоўка Леп. Сёння абачнулася ў пяць часоў і не заснула болій. Завер'е Брасл. Хаця б свякроўка не абачнулася. Малыя Смалянцы Чаш. АБАЧЫЦЬ зак. Убачыць. І тады я яго абачыла. Баравуха Пол. АБАЯ гл. АБАДВА АББІЦЦА зак. Пабіцца, моцна ўдарыцца. І як жа я сільна аббілася! Заазер'е Тал. АБВАДЗЯНЕЦЬ зак. Зрабіцца вадкім, звадзянець. Кісель зусім абвадзянеў. Казлоўшчына, Ляхаўшчына Паст., Празарокі Глыб. АБВАЛАКАНІК м. Кажух, пакрыты сукном. Адзень абвалаканік, калі пойдзеш у хлеў. Дунілавічы Паст. АБВАЛІЦЦА зак. Страціць прытомнасць, упасці непрытомным. Як убачыла яго, так і абвалілася. Другі чалавек вярнуўся. Выгада Сен. АБВАРАНІКІ мн. Бульба, звараная ў лупінах. Зварылі на абед абваранікі дый паелі з кіслым малаком. Ваяводкі Віц. Параўн. абіранка. АБВАРЫЦЬ зак. Апарыць. Во нядоля, руку абварыла. Більдзюгі Шарк. АБВЕТРЫЦЬ зак. Падсохнуць на ветры. Думалі малаціць жыта, але няхай трохі абветрыць после дашчу. Мікуліна Глыб. АБВЯРНУЦЬ зак. Ахінуць чым-н. з усіх бакоў, абгарнуць. Абвярні кнігу, патрэпліш. Залессе Глыб. Абвярні цвяты хоць бумагай. Новыя Валосавічы Леп. АБГАВОРЛІВЫ прым., неадабр. Які абгаворвае, нядобразычліва выказваецца пра каго-н., ілжывы. А во яна абгаворлівая баба. Астроўшчына Пол. Параўн. абсудлівы. АБГАЛОЧАНЫ прым. Збяднелы. Абгалочаныя булі людзі пры панох. Кавалі Глыб. У вайну саўсім абгалочаныя булі. Абруб Глыб. АБГАРКІ мн. 1. Выжарына. На абгарках мы назбіралі баравікоў. Грыцы Глыб. 2. Папялішча. Пасля вайны вярнуліся на абгаркі. Галбея Паст. АБГАРОДКА, АБГАРОЖА ж. Агароджа. Абгародку даўно красіць нада. Гута Паст. Абгарожа ў нас высокая. Порплішча Докш. АБГАРЭЛАК м. Абгарак. У печцы астаўся вялікі абгарэлак. Ластавічы Глыб. АБГЛЫЗАНЫ дзеепрым. Абгрызены. А яблані нашы ўжо абглызаны зайцамі. Узмёны Міёр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 305 ▶