КРАСКІ толькі мн. Касметыка, касметычныя сродкі. Цяпер у маладзёжы, у дзевак якіх хочаш красак– намажуцца і пайшлі. Папшулі Міёр.
КРАСНАГАЛОВІК м., бат. Падасінавік. У нас ёсць усякія грыбы: і баравікі, і суравежкі, і абабкі, і краснагаловікі. Гаране Пол. У нашых лясах рэдка калі знойдзеш краснагаловіка. Белая Ліпа Сен. Параўн. красавец, красначык, краснюк, красняк, красяк.
КРАСНАКРЫЛКА ж., заал. Чырванапёрка, прэснаводная рыба сямейства карпавых. Рыба ўсякая ў нас водзіцца, краснакрылкі многа. Белая Ліпа Сен. Параўн. красаўка, краснюха.
КРАСНАЛЮДКІ мн., міф. Гномы. Бабка расказвала пра красналюдкаў, яны жывуць у лесе, у нары. У іх розавы нос, бальшыя вушы і красная шапка. Квачы Глыб.
КРАСНАЧЫК, КРАСНЮК, КРАСНЯК, КРАСЯК м., бат. Падасінавік. Красначыкі паявіліся. Кульгаі Глыб. Большы за ўсё люблю краснюкі. Плісы Беш. Шапкі красныя, таго і краснякі. Асташэва Лёзн. Красякі растуць за хатай, дзе асінка малодзінькая. Асташэва Лёзн. Параўн. красавец, краснагаловік.
КРАСНЮХА ж., заал. Рыба чырванапёрка. У трысніку добра клююць краснюхі. Дунілавічы Паст. Параўн. красаўка, краснакрылка.
КРАСНЯК гл. КРАСНАЧЫК
КРАСОЎНІК м. Месяц красавік. У красоўніку работы прыбавіцца. Пліса Глыб. Вось і красоўнік прыйшоў, зіма адступіла. Празарокі Глыб.
КРАСУЛЯ ж. Прыгажуня, прыгожа апранутая жанчына. Яна ў нас ходзіць як красуля. Замошша Брасл.
КРАСЯК гл. КРАСНАЧЫК
КРАТАВІНА ж., зб. Кратавінне, зямля, паднятая кратамі. Уся сцежка была ў кратавіне. Рог Уш.
КРАЎНЯЧКА ж. Сваячка. Яна нам краўнячкай прыходзіцца. Вялікае Сяло Сен.
КРАХАЦЬ незак. Квакаць. Жабы крахаюць, не даюць спаць. Косарава Глыб.
КРАХМАЛОЎКА, памянш.-ласк. КРАХМАЛОВАЧКА ж., кулін. Зацірка; страва з крухмалу. Сёння і я крахмаловачку варыла. Надазер'е Глыб. Крахмалоўка згатавалася, пара есці. Бораўна Леп.
КРАШАНЫ у знач. прым., кулін. Запраўлены тлушчам (пра страву). Крашаная каша смачнейшая. Іванаўка Гар.
КРАШЭСЦЬ, КРАШЭСЬ, КУРАШЭСЦЬ ж., КУРАШЭСЦЕ н. Курасадня, седала. Гані курей на крашэсць. Вярэчча Гар. Згані курэй з крашэсці. Пушкі Лёзн. Курэй маладых на крашэсь не
78 👁