загнаць, дапазна ходзюць. Гунчакі Віц. Крашэсь кароткую здзелаў, длінней нада. Мазалава Віц. Нанач усе куры сабіраюцца на курашэсць. Сянькова Віц. На ноч усе куры збяруцца на курашэсць. Чарневічы Глыб. Пара хлеў закрываць, куры ўжо на курашэсць паселі. Межава Рас. Малыі кураняты на курашэсце лезці баяцца, мёрзнуць унізе. Мурагі Рас. Параўн. карусонне, крусонне, крысонне, куросанне, курсонне, курусоннік, катуха, красадня, крусодня, крысадня, курчанка.
КРАЮХА, памянш. КРАЮШКА ж. Акрайчык хлеба. Адрэж краюху! Баршчоўка Віц. Памані карову краюшкай. Смалоўка Гар.
КРІКАТУРА ж. Смешнае здарэнне, выпадак. Сёння крікатуру відзіла: саседка са сваей нівесткай білася. Канашы Гар. перан., іран. Здольны да жартаў чалавек. А во і мая крікатура едзе. Стайкі Арш.
КРІПАЦЬ гл. КРАПАЦЬ
КРОК м. Разрэз у спадніцы. Паглядзі, крок пасярэдзіне ў спадніцы? Косарава Глыб.
КРОКЛА, КРЫКВІНА ж. Кроква. Наша крокла на хаце падгніла дужа. Дразды Беш. Крыквіна ўстаўляецца ў гняздо, якоя высічана ў падсценным бервяну. Сяляўшчына Рас. // КРОКЛЫ, КРОХВЫ, КРОХЛЫ мн. Кроквы, аснова для страхі. Зруб ужо зрубілі, асталося кроклы паставіць. Кубелеўшчына Шарк. Ну, ужо крохвы ёсць, будзем вянок весіць. Надазер'е Глыб. Крохлы з бярвенняў робяць. Мікалаёва Міёр.
КРОЛ, КРОЛЬ м. Трус. Пара кралам травы накасіць. Вымна Віц. А кралі ўсё ядуць: і моркву, і траву любую, і бульбу. Новы Пагост Міёр. У Любы летась многа кралей было. Грамы Пол. У саседкі ўчорака ўсіх кралей пакралі. Сухавежа Міёр.
КРОМ прыназ. Вакол. У іх кром хаты чысценька. Курмялёўка Леп.
КРОМІ прыназ. Акрамя, апрача. Кромі міне, усе сагласны былі. Курына Віц. Кромі бульбы, не есь нічога. Вярэчча Гар.
КРОМЫ мн. Ускраіна агарода. Нада абайці кромы. Суднікі Арш.
КРОСНАЯ наз., ж. Хросная маці. Мая кросная ой якія пірагі пячот. Арэхава Віц.
КРОСНЫ наз., м. Хросны бацька. Люблю, калі кросны прыходзіць. Арэхава Віц.
КРОЎ м., бат. Зверабой. Кроў за гародам у нас – збірай ды сушы. Горкі Леп.
КРОЎНІК гл. КРАВАЎНІК
КРОХВЫ, КРОХЛЫ гл. КРОКЛА
78 👁