КОНЦАМ, КОНЧА прысл. Абавязкова. Концам табе ўсё сягоння зрабіць, будзіць і заўтра дзень. Вяцера Докш. Нам трэба конча зрабіць, каб не спозніцца. Кашчына Чаш. Параўн. краем, крайна, крайне.
КОПА гл. КАПЯК
КОПТУР гл. КАПТУР
КОРІНЬ гл. КАРЕНЬ
КОРМА ж. Сіласная яма. За фермай учора корму ўкладвалі. Крынкі Лёзн.
КОРМКА ж. Месца лоўлі рыбы. Я заняў сабе кормку. Казімірова Пол.
КОРФА, КОРХЛА ж. Карзіна, кошык. Корфа – эта небальшая пляцёная карзіна з дзвюмя ручкамі. Дзёрнавічы В.-Дзв. Корфу вазьму – ды ў ягады. Бароўка В.-Дзв. Маі бацькі карзіну называлі корхлай. Чарневічы Глыб. Параўн. кашала ў 1 знач., кашачка, кошаль, кошар, кілунка, кубал.
КОРЧ м. Куст бульбы, цыбулі, вывернуты з зямлі. Два карчы цыбулі вывернуў нехта на градзе. Ваўчо Уш.
КОРЧЫК м. Кубак, конаўка. Вун корчык, напіся з вядра. Трыгубцы Віц. Параўн. кварта, кватэрка, кубар, кубарка ў 2 знач., кухлік.
КОРЧЫКАМ гл. КАРЧАКОМ
КОРЫНЬ гл. КАРЕНЬ
КОТКА ж. 1. Кацяня. Ні адной коткі я не стапіла, людзям раздавала, каб гадавалі. Кутняны Пол. Параўн. кацянёнак. 2. Кошка. Мышэй другі год няма, котка ад сусядоў лавіць прыходзіць. Муляры Паст.
КОТЛІСАК м. Месца жыхарства, сяліба. Мы пачці што первыі на этым котліску пастроілісь. Лужкі Шарк.
КОТУХ м. Катух, невялікі хлеў або адгароджанае ў ім месца. У котуху на бульбе стаіць кошык. Сабалі Чаш.
КОЎЗАЦЦА незак., перан. Марудзіць. Што ты коўзаешся на градке, вечар ужо скора, а ты і палавіну не здзелала. Котава Віц. Параўн. кумешкацца.
КОФІЙ м., КОФІЯ ж. Кава. Кофій піць пакуль не буду: гарачы выельмі. Чарневічы Глыб. Раней кофій з жалудоў рабілі. Варапаева Паст. Каб даўленне падняць, кофій п'ю. Александрова Сен. Кофію мне нічога не заменіць. Канашы Гар. Кофію гарячую дужа люблю, як дачка здзелаіць. Хайсы Віц.
КОХЦІ толькі мн. Кіпцюры. Кохцьмі ўпіўся, трываць ні магу. Канашы Гар.
КОЦ м. Коўдра фабрычнага вырабу з шэрсці ці бавоўны; лёгкая коўдра. Ты ж бы коцам абкрыўся, а то халаднавата неяк.
78 👁