КІЛІЦЬ незак., экспр. Надакучваць сваімі размовамі. Яна кіліла б мяне да ночы, каб дачка не прышла. Булахі Глыб.
КІЛІШКА ж. Кілішак. Па адной кілішке вып'ем ды пойдзем. Дразды Беш.
КІЛОМЕТР м. Кіламетр. Раньшы мы ў школу хадзілі за сем кілометраў. Смаляны Арш. Пяць кілометраў асталося. Баршчоўка Віц., Ноўка Гар., Чарневічы Глыб., Кавалі Лёзн., Тур'ева Сен.
КІЛУН м., заал. Кныр. Не заню, кідаць кілуна на зіму ці не. Камоскі Беш. Кілун у іх бальшэй вырас. Курына Віц. Заўтра свінню да кілуна павядзём. Гатаўшчына, Бараны Глыб. У іх кілуна закалолі сёння. Янкавічы Рас. Кілуна зарэзалі, засталася адна свінка. Акцябрскі Чаш. Параўн. кірнос, кнорус, кнур.
КІЛУНІНА гл. КІЛАНІНА
КІЛУНКА ж. Невялікі кошык. Кілунка для ягад ужо саўсім старая. Сянькова Шум. Параўн. кашала, кашачка, кошаль, кошар, корфа, корхла, кубал.
КІЛЯ ж. Кілаграм. Калі ж было такое, што дзве кілі сахару тысячу стояць? Шэпелева Глыб. Парсючка ўчора купілі, кіляў дзесяць будзе. Жакі Паст.
КІМАРЫЦЬ незак. Спаць, драмаць. Кімарыла на лаўкі ў магазіні, хлеб ждаўшы. Канашы Гар. Сяджу, кімару троху. Камаі Паст.
КІНДЗЮК, КІНДЗЮХ, КЛУНДЗЮК, КЛЫНДЗЮК, КУЛУНДЗЮК, КУРДЗЮК, м. 1. Страўнік у жывёлы. Наеліся каровы – кіндзюк не пераварыць. Бачэйкава Беш. 2. кулін. Начынены мясам свіны страўнік. На свята кіндзюк будзе. Дубраўкі Пол. Кіндзюх рабілі ўсей сямейкай. Свяча Беш. Клундзюк рабілі: наложым мяса ў трыбушок небальшымі кускамі, і вісіць да лета. Лісна В.-Дзв. Набілі поўны клындзюк. Мікалаева В.-Дзв. Будзем кулундзюк вечарам рабіць. Паташня Міёр. А курдзюк у ежу добра ідзе. Алексінічы Сен. Параўн. каўбух у 2 знач., куцюк.
КІНШЧЫК м. 1. Кінамеханік. У клубі ўжэ новый кіншчык кіно ставіць. Канашы Гар. 2. Аматар глядзець кіно. Адарвіся ды йдзі паеш, кіншчык. Зарэчча Гар.
КІНЯГІНІЦЦА зак. Дасягнуць шлюбнага ўзросту (пра дзяўчыну). Пасля вайны матка мая якраз кінягінілась. Азёркі Гар.
КІНЯГІНЯ ж. 1. Дзяўчына на выданні. Дачка твая ўжэ кінягіня – калі было. Казловічы Гар. 2. Нявеста, нарачоная. І я глідзела, як кінягіню выкуплялі. Канашы Гар.
КІПЕЛЫ у знач. прым. Які кіпяціўся, кіпеў. Пі, вада тут кіпелая. Бігосава В.-Дзв.
75 👁