КЕРЗАЧЫ, КІРЗАЧЫ мн. Кірзавыя боты. Мужыкі і осенню, і вясной, і летам у керзачах хадзілі. Задуброўе Віц. Надзеў кірзачы і пашоў капаць картошку. Антонаўка Арш.
КЕРХАЦЬ гл. КАРХАЦЬ
КЕЎКАЦЬ незак., экспр. Жыць. Адна во ў хаце засталася, кеўкаю патроху. Верамееўшчына Дубр.
КЕЎКАННЕ н. Мяўканне. Чую кеўканне, а эта кацянёнак на вярбу залез, а злезці баіцца. Баева Дубр.
КЕШКАЦЦА незак., экспр. Корпацца, марудна рабіць што-н. Бацька нешта доўга кешкаўся ў хляве. Шоці Глыб. Колькі ты будзеш квасоль лушчыць? Цэлы дзень кешкаешся. Лазы Тал. Параўн. калупацца, калыпацца, кныпціцца, кобацца.
КІВАЛА н. Сажань, прылада для абмервання зямельных участкаў. Брыгадзір во з ківалам ходзіць. Тумінічы Арш. Параўн. каза, коза ў 1 знач., кавяла.
КІВАСТЫ прым. Які з цяжкасцю ходзіць, хістаецца пры хадзьбе. Заўсягды ходзіць такі ківасты. Мікіціха Шум.
КІДАНУЦЬ зак., экспр. Кінуць, шпурнуць. А пасля як кідануўла ложку аб стол. Залучча Гар.
КІДКІ прым. Неўраўнаважаны, неспакойны (пра чалавека). А ты не будзь такі кідкі. Мядзведзева В.-Дзв.
КІЁК м. Ківок, аднакратны нахіл галавы ў знак прывітання, згоды. Нічога не сказаў, адзін кіёк галавой толькі і здзелаў. Петрашы Тал.
КІЁЛКА, КІЁЎКА ж., бат. Катах чароту. Як малыя былі, збіралі чорныя кіёлкі ў букеты. Васюкі Шарк. Нашто вы кіёўкі па двары раскідалі? Запруддзе Глыб.
КІЁЎКІ мн. Катахі кукурузы. Бывала, наварыш кіёвак, наясіся, і болей нічога не нада. Арляны Сен., Гараны Пол.
КІЛАВАТЫ, КІЛАТЫ прым. 1. Малы, нягеглы, хваравіты. І кармлю, здаецца, добра, і ўхажываю, а парсючок мой ні расцець, кілаваты нейкій. Зарэчча Гар. Скажы кілатаму свайму, каб у мой сад ні лазіў. Пальмінка Гар. Параўн. кажанаты, карузлы, курдаты, куртаты ў 1 знач., крапялюткі. 2. перан. Дуплаваты. Дрэва старае, кілатае. Іванаўка Гар. Капуста ўся кілатая, да аднаго качана. Сяляўшчына Рас.
КІЛАНІНА, КІЛУНІНА ж., толькі адз. Мяса ці сала некастрыраванага парсюка. Кіланіны етай нісколька ні хачу: пахніць. Канашы Гар. Саседка кілуніну, наверна, жаріць. Забор'е Рас.
КІЛАТЫ гл. КІЛАВАТЫ
КІЛБАСА, КІЛБАСІНА гл. КАЛБАСІНА
КІЛЗА ж. Вуздэчка. Прынясі кілзу ды каня закілзай. Чэрцы Леп.
80 👁