КІПЦІ гл. КЕПЦІ
КІРАПЛА аг., груб. Разява. А я старая ўжо, кірапла. Ахрэмаўцы Брасл.
КІРАПЛА ж., часцей мн. КІРАПЛЫ груб. Рука. Колькі ж табе казаць можна, каб ты кіраплы свае ўсюды не сувала! Ваўчо Уш.
КІРАЎНІЦА ж. Руль веласіпеда. Прасіла старога, каб зрабіў кіраўніцу, дык ніяк не дабярэцца. Кашталянаўшчына Глыб. Глаўнае – умець кіраўніцу правільна дзяржаць. Астроўшчына Пол. Кіраўніца ў ровары асела нешта. Мельніца Шарк.
КІРГА ж., заал. Чайка. Поле аралі сёння, дык аж усыпана было кіргамі. Новы Пагост Міёр.
КІРГАНЕЦ м. Сякач, прылада, інструмент для раздраблення, сячэння чаго-н. Кірганец ідзі папраў: учора зламаўся. Мікіціха Шум.
КІРЗАЦЦА незак. Сноўдацца, хадзіць без мэты. А што толку, што ён кірзаецца па лесе днямі? Вераб'і Пол.
КІРЗАЧЫ гл. КЕРЗАЧЫ
КІРНОС м. Некастрыраваны кабан. Як вырвецца кірнос з хлява, дык і пакусаць можа. Нарыца Паст. Параўн. кілун, кнорус, кнур.
КІРПІЧЫНА ж. Цагліна. Кірпічына чуць ні на галаву звалілася. Мазалава Віц. Па адной кірпічыні – і няма кучы. Смалоўка Сен.
КІРХАЦЬ гл. КАРХАЦЬ.
КІРХЕКАЛА аг., экспр. Хворае дзіця, якое кашляе. Куды мне ехаць у горад з гэтым кірхекалам? Сабалі Чаш.
КІРЧАЦЬ незак. Квактаць (пра курыцу). Дзве курыцы кірчаць. Мар'янполле Брасл. Параўн. клохаць, клохкаць.
КІРШЭНЬ гл. КАРШЭНЬ
КІРЫМЫ мн. Вялікія прасторныя пакоі. А што, калі і пабыла ў сына, нічога з яго кірымамі не зрабілася. Празарокі Глыб.
КІСЛЕЦ, КІСЛІК, КІСЛЮК, КІСЛЯК м., КІСЛАЎКА, КІСЛЯЎКА ж., КІСЛЯ, КІСЛЯЦІНА ж., зб., КІСЛЯЦЦЕ н., зб. 1. Кіслы яблык. Пачаставалі і мяне кісляцом. Дзеркаўшчына Глыб. Ад кіслікаў аскоміну набіла. Храпакі Віц. Антонаўка кіслая, адні кіслюкі. Забалацце Арш. Кіслюкоў цэлую кашолку карове нарвалі. Ластавічы Глыб. Ад гэтага кісляка аж вочы на лоб лезуць. Парф'янава Докш. У старым садзе ўжэ адны кіслякі. Пышна Леп. Ну і кісляк, аж есці не хочацца. Сіўцы Паст. І як вы етыя кіслаўкі ядзеце? Лялеўшчына Гар. Кіслёй пачастуйся. Радзюкі Шарк. Што ты мне за кісляўку даў, сам еш. Паліцы
80 👁