КАТОК м. Шына. Нада срочна на калёсах каток змяніць. Гарэлькі Дубр. Ноччу каткі з калёс паснімалі. Рускі Шум.
КАТУЛЬ гл. КАТЛЯК
КАТУСЬ гл. КАЦЯРА
КАТУХ м., заал. Певень. Уранку, пакуль кароў выганяць, катухі запелі. Палата Пол. Параўн. каплун, курундзюк.
КАТУХА ж. Курасадня, седала. Катуха ў хлеве зламалася. Опса Брасл. Параўн. карусонне, красадня, крусодня, крусонне, крысадня, крысонне, курсонне, куросанне, курусоннік, крашэсць, крашэсь, курашэсце, курашэсць.
КАТУЛКА, КАЦЁЛКА ж. Качулка, прыстасаванне для даставання катлоў з печы,. Каля печы аж чатыры катулкі. Езярышча Гар. Падлажы кацёлку, а то чыгун цяжкій. Нізкабор’е Віц.
КАЎБУХ м. 1. Страўнік. Ніхто ні на што ні глядзіць, а толькі думаіць, як набіць свой каўбух. Клясціцы Рас. 2. кулін. Свіны страўнік, начынены ліверам. Як свінню заб’ём, каўбух здзелаім. Езярышча Гар. Каўбух падгарэў. Арляны Сен. Параўн. кіндзюк, кіндзюх, клундзюк, клындзюк, кулундзюк, курдзюк у 2 знач., куцюк.
КАЎГІРКА ж. Коўш. Зачэрпнула каўгіркай вады з вядра. Маргойцы Сен.
КАЎЗАТА ж. Каўзота, слізгота. Ну і каўзата на вуліцы. Пачаевічы Чаш.
КАЎЗІЛЯЦЦА незак. Гушкацца. Не каўзіляйся на стуле, а то зламаеш і ўпадзеш. Лазічы Глыб.
КАЎКА ж., заал. Варона. Каўкі меншыі, чым галкі, і ў іх крыллі сівыі. Дзёрнавічы В.-Дзв. Каўкі сёння нешта раскрычаліся. Празарокі Глыб.
КАЎКА ж., заал. Кошка. Каўка мая ўсё лашчыцца. Забалацце Арш.
КАЎКАЦЬ, КЯЎКАЦЬ незак. Мяўкаць (пра ката). Кошка каўкаіць, малака хочыць. Канашы Гар. Я думаю, хто гэта каўкаець, а гэта кот за печчу. Бярозаўка Докш., Гарэлькі, Косціна Дубр. Ката нада ўпусціць, а то недзе кяўкае пад дзвярамі. Петрунова Глыб. Параўн. курнявіць. 2. перан. Мармытаць, неразборліва гаварыць. Што ты каўкаіш там – не чую. Мазалава Віц. 3. перан. Выпрошваць. Толькі не каўкай, куплю, што просіш. Слабодка Чаш.
КАЎКНУЦЬ зак. 1. Мяўкнуць. Ці не кот каўкнуў? Кулакова Віц. 2. перан. Мармытнуць, неразборліва сказаць. Баба з печы нешта каўкнула ў адказ. Вярэчча Гар. 3. перан. Падаць голас, азвацца. Так яна і не каўкнула нам, усё цярпела. Чашнікі.
77 👁