КАСЦЁЛЬНЫ прым. Святочны (пра вопратку, у якой звычайна ходзяць у касцёл). Сёння свята, нада плацце касцёльнае адзець. Сухавежа Міёр.
КАСЦЁР м., бат. Чорнае зерне ў коласе; зерне нізкага гатунку. У каласах касцёр відзела. Ског Сен. Дадуць табе касцяра якога другога сорту. Стар Лёзн.
КАСЦЯ ж. Косць. Паставіла варыць касцю для супа. Вялікае Сяло Сен.
КАСЬБАВАЦЬ незак. Касіць. Хоць малы, а касьбуе лоўка. Шарагі Міёр.
КАСЬБІТ гл. КАСУН
КАСЯК м. Хустка. Касяк на галаве павязаны. Лазічы Глыб.
КАСЯРКА ж. Каса. Касярку крэпка падбіў. Іванск Чаш.
КАТАЛКА ж. Качалка, круглая палка для разгладжвання бялізны качаннем. Каталкай зручней прасаваць. Спрынды Брасл. Раней уцюгоў не было, прасавалі каталкай. Балаі Міёр. Недзе і ў нас у старой хаце каталка была. Ракаў Засценак Сен.
КАТАНКА ж. Ватоўка. Паглядзі на маю катанку: тут латка на латке, алі ж мне не хочыцца яе выкідываць. Горкі Леп. Параўн. куфайка, куфайчына, кухайка, кухвайка.
КАТАНКА ж. Лаянка. Ну, прыдзі ты толькі дамоў, я табе такую катанку выдам. Мікалаёва Міёр.
КАТАНКІ, КАТАНКІ мн. Валёнкі. Катанкі ў краму завезлі. Псуя Глыб. Зіма халодная была, людзі ў катанках хадзілі. Косарава Глыб. Зімой у катанках самый раз. Езярышча Гар.
КАТАРОЎКА ж. Катар, прастуднае захворванне. Нічым не хварэла, калі толькі якая катароўка. Буцавічы Паст.
КАТКІ мн., бат. Коцікі, суквецці з дробных кветачак у некаторых дрэвавых раслін. Каткі на вярбе паявілісь. Крынкі Лёзн.
КАТЛАВУХА ж. Самагон, выгнаны ў катле на вогнішчы. Усю ноч катлавуху гналі. Арцёмава Лёзн. Параўн. кустоўка.
КАТЛЯК, КАТУЛЬ, КАЦЮК, КАЧУР м., КАЦЮЛКА, КАЧУЛКА, КАЧУРКА ж. Калода, цурбан; кароткае бервяно. Нада на днях катлякі ў драўнік перанесці. Дольдзева Сен. Катлякоў большая гара ляжыць. Ульянавічы Сен. Катулёў дзесяць з лесу прівёз. Вярэчча Гар. За лета кацюкоў на зіму сабе навазілі. Кавалі Лёзн. Вазьміце два качуры на двары і здзелайце лаўку. Дроздава Тал. Парэзалі дровы на качуры. Косарава Глыб. Кацюлкі пад паветку нада ўбіраць. Гута Паст. Качулкі пакалоць трэба да зімы. Славені Тал. Качуркі такія тоўстыя. Ухлё Чаш.
КАТЛЯРОК м. Чыгунок. Катлярок пастаўлю ў печ, а сама пабягу кароўку даіць. Мікіціха Шум.
104 👁