Старонка 246
◀ / 305 ▶
КАЎТОК м. Глыток. Выпі хоць два каўткі. Бяседы Леп. КАХАНІК м. Любы, каханы. Сёння прыйдзець яе каханік. Пагарэлае Леп. КАХЛЯНКА ж. Кафляная печ. Кахлянку нада вытапіць. Коўзаны Паст. КАЦЁЛКА гл. КАТУЛКА КАЦУБЕШКА ж. Качарга. Кацубешка не на месце стаіць. Жабыкі Дубр. Параўн. кавеня, кавэня, камяня, качорга, качэрга. КАЦЮК гл. КАТЛЯК КАЦЯНЁНАК м. Кацяня. А ў мяне дзе тое багацце, кацянёнак адзін. Баршчоўка Віц. Рібяты кацянёнка пріняслі, гаворюць, пародзістый. Канашы Гар., Сваташыцы Дубр. Параўн. котка ў 1 знач. КАЦЯРА, КАШАК, КІЦЮК, ласк. КАТУСЬ м. Кот. Ну і когці ў твайго кацяры. Гарбацэвічы Арш. Ну й кацяру выгадавалі. Нямойта Сен. Майго кашака Пушком унукі завуць. Кублічы Уш. Ладный кіцюк у вас. Опса Брасл. Катусь ты мой, дзе ты цягаўся? Дзегцяры Брасл. КАЦЯРЫНКА ж., заал. Хрушч. Як малыя былі, трэслі кацярынкі з ветак у маі. Гарбачы Беш. КАЧАДЫК м. Прылада, з дапамогай якой плялі лапці. У майго дзеда свой качадык быў, і вот ён плёў, усіх у лапці абуваў. Лужкі Шарк. КАЧАЛКА ж. Таўкач, прылада ў выглядзе качалкі, якой таўкуць што-н. Нада растаўчы бульбу качалкай і дабавіць зялёнай цыбулі. Сахнавічы Глыб. КАЧАНУЦЬ зак. Калыхнуць. Качані дрэва, каб яблык сабраць. Пушкі Лёзн. КАЧАРКА ж. Качка. Качарка ля самага берага была. Багушэўск Сен. КАЧАРЭЖКА ж., бат. Храпка. Люблю грызці качарэжкі. Свіркі Докш. Парасяты не ядуць дажа качарэжкі. Ульянавічы Сен. Качарэжкі каля катуха валяліся. Краснаполле Рас. КАЧАРЭЖНЯ ж. Качарэжнік. Ля качарэжні вядро з вадой пастаў. Велеўшчына Леп. Параўн. кавельня, камешнік. КАЧКА ж. Драўляная лодка. Чатыры чалавекі качка можа і не вытрымаць. Мілашкі Брасл. КАЧОРГА, КАЧЭРГА ж. Качарга. Вазьмі качоргу й паглядзі ў печы. Ветрына Пол. На качэргу во стаў. Глядзі куды йдзеш! Лётцы Віц. Ты качэргай зацапі кацёл, будзе лягчэй цягнуць. Мельніца Шарк. Параўн. кавеня, кавэня, камяня, кацубешка. КАЧУЛКА гл. КАТЛЯК
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 305 ▶