КАРОБАЧКА ж. Від танца, які выконвалі па парах. Шлі парамі, спачатку спіной, а тады ліцом – так і танцавалі каробачку. Езярышча Гар.
КАРОВЯЧЫ прым. Каровін, уласцівы карове. За хатай каровячая пуня. Кашчына Чаш. Пайду каровячую стойню пачышчу. Вішанькі Чаш.
КАРОЛЬ м., кулін. Сцегнавая косць, на якой трымаецца мяса на кумпяку, рулька. З каралём зварылі капусту ў печы. Дварэц Чаш.
КАРОСЛІВЫ прым. Брудны, запэцканы. Выкінь ты, як прібіраць будзіш, етыт палавік карослівы ў сені, тады памыім. Канашы Гар. Параўн. карэлы.
КАРОСЛІК м., асудж. Неахайны, у бруднай вопратцы чалавек. Не хачу, каб карослік і ў хату захадзіў. Вярэчча Гар. Параўн. караўка ў 2 знач., карэлік, каруза, карузлік, карызлік.
КАРОМІСЛА, КАРЭМІСЛА, КАРЭМЫСЛА н., КАРОМІСЛЫ мн. Каромысел. Каб ваду лягчэй нясці, каромісла бяру. Снегі Міёр. Карэмісла суседка дала. Чарневічы Глыб. Бяры карэмысла і бягі ў калодзец за вадой. Дразды Беш. За вадой хаджу з вёдрамі і каромісламі. Царкавішча Уш.
КАРОСТА аг., перан., груб. Назола, дакучлівы чалавек. Во кароста малая, усё ныіць і ныіць. Ноўка Гар.
КАРПАТЫ прым. Васпаваты, рабы (пра твар). А ліцо ўсё страшнае, карпатае, з маладых гадоў так і асталась. Іванаўка Гар.
КАРТА ж. Павестка, пісьмовае афіцыйнае паведамленне з выклікам куды-небудзь. Прынеслі карту ў армію йсці. Буднікі Беш.
КАРТАВЕНЬ м., КАРТАВЕШКА аг. Картавы чалавек. Дзеда майго картавень звалі: словы не ўсе выгаварываў чыста. Сабалі Чаш. Нашто вам гэту картавешку трогаць, вы ж бальшыя мальцы. Забалоцце Арш.
КАРТАФЛЯНІК м., КАРТАФЛЯНІШЧА, КАРТОПЛІШЧА н. 1. Месца, дзе расла бульба, бульбянішча. Увосень нада картафлянік перапахаць. Гарэлькі Дубр., Лепель. Як выкапаем картошку, картафлянішча ўзарэш. Малькава Лёзн. На картоплішчы пасеялі ячмень, каб налета бульба добрая расла. Слабада Шум. 2. Націнне бульбы, бульбоўнік. Пака зняслі картафлянік, так стаміліся, а яшчэ бульбу капаць. Бабінавічы Лёзн. 3. Дранік, блін з дранай бульбы. Паснедалі картафлянікамі. Вялікі Поўсвіж Леп.
КАРТАЧКА ж. Фотаздымак. Картачку мне сваю падаріш. Канашы Гар. Картачкі толькі тады рабілі, як жаніліся. Бораўна Леп. Картачкі, бывала, на сценах развешывалі. Клясціцы Рас.
80 👁