КАРТОНІКІ толькі мн. Кароткія штаны. Зноў ты картонікі свае адзела! Мількі Брасл.
КАРТОПЛІШЧА гл. КАРТАФЛЯНІК у 1 знач
КАРТОПЛЯ, КАРТОФЛЯ гл. КАРДОПЛЯ
КАРТЫ мн. Канавы. Пойдзем сёння на карты па грыбы. Курылаўшчына Беш.
КАРТЫЖНІК м. Карцёжнік. Усе картыжнікі сабраліся. Дзёрнавічы В.-Дзв.
КАРУЗА аг., КАРУЗЛІК, КАРЫЗЛІК м., пагард. Брудны, неахайны чалавек. Ён каруза. Крыпулі Докш. Міма бані ходзіць гэты карузлік, а не заходзіць. Віркі Чаш. Такій карызлік толькі людзей пужаіць відам сваім. Чарневічы Глыб. Параўн. карайка ў 2 знач., карослік, карэлік.
КАРУЗЛЫ прым., абразл. Нізкі, малога росту, нягеглы. Ён табе не пара, куды ён табе, такі карузлы. Мікіціха Шум. Параўн. кажанаты, кілаваты, кілаты ў 1 знач., курдаты, куртаты ў 1 знач., крапялюткі.
КАРУЛЬКІ толькі мн., бат. Аер. У маладосці хадзілі на балота карулькі сабіраць. Чарневічы Глыб.
КАРУСОННЕ, КРУСОННЕ, КРЫСОННЕ, КУРОСАННЕ, КУРСОННЕ н., КУРУСОННІК м. Курасадня, седала. Ці ўсе там куры на карусонні? Антаполле Чаш. Куры паселі на крусонне. Ульянавічы Сен. На крысонні яшчэ куры: рана. Замачак Чаш. Курыца сваіх пісклят прывяла на куросанне. Тулінічы Арш. Ці селі там нашы куры на куросанне? Грыгаравічы Леп. Курсонне падладзіць нада. Слабодка Леп. Куры ўжо на курусонніку даўным-даўно. Велеўшчына Леп. Параўн. катуха, красадня, крусодня, крысадня, крашэсць, крашэсь, курашэсце, курашэсць, курчанка.
КАРХАЦЬ, КЕРХАЦЬ, КІРХАЦЬ, КІХІКАЦЬ, КУРХЕКАЦЬ, КХЕРКАЦЬ, КЫРХАЦЬ, КЭРХАЦЬ, КЯРХЕКАЦЬ незак. Хваравіта пакашліваць, перхаць. Ідзі ў бальніцу, ні кархай дома. Курына Віц. Што ты ўсё керхаеш ды керхаеш? Падсвілле Глыб. Досыць табе ўжо кірхаць. Бортнікі Глыб. Захварэў дзед, кіхікаіць і кіхікаіць без канца. Лазы Тал. Яна тады доўга курхекала. Велеўшчына Леп. Ты апяць кхеркаеш? Пушкі Лёзн. Чую, ужэ сасед на дварэ кырхаіць. Мазалава Віц. Во кэрхае, як у бочку. Дроздава Тал. Кярхекаць будзіш доўга яшчэ. Боркавічы В.-Дзв.
КАРХОЛІКІ мн. Мерзлая бульба. Вайной кархолікі спасалі ад голаду людзей. Крынкі Лёзн.
КАРЧАВАТКІ толькі мн. Лясная дзялянка з выкарчаванымі дрэвамі. У карчаватках ваўка ўвідзіла. Вялікае Гальцава Тал.
83 👁