Старонка 239
◀ / 305 ▶
Пышна Леп. 2. аг., перан. Неахайны чалавек, мурза. Караўкамі завуць тых, хто гразный ходзіць, мурзатый. Бігосава В.-Дзв. Матка як матка, а дачка караўкай расцець. Слабада Дубр. Параўн. карослік, каруза, карузлік, карызлік, карэлік. КАРАШКІ мн. Махорка. Я толькі карашкі і куру, на сігарэты грошы няма. Прамышляды Паст. КАРБАСА гл. КАЛБАСІНА КАРБУНАК м. Каўнер. Пакладу за карбунак. Балаі Паст. КАРБУНЕЦ м., КАРБУНКА ж. Ліха, напасць. Каб яго карбунец, так падмануць. Гатаўшчына Глыб. Напаў карбунец нейкі – і прасвету німа. Лужкі Шарк. Каб на цібе карбунка навалілася за тваі словы. Канашы Гар. КАРДОНКА ж. Ліст кардону. Ці ёсць у цібе кардонка ікая? Канашы Гар. КАРДОПЛЯ, КАРТОПЛЯ, КАРТОФЛЯ, КУРДОПА ж. Бульба. Сёлета кардоплі мала на зіму. Матырына Леп. Картопля ў гэтым годзе не ўрадзіла. Лужкі Шарк. Картоплю выкапалі да дажджоў. Будзішча Шум. Картофля за лугам нічога сабе. Шынкі Сен. Накапаім курдопы і зрабім дранку. Мількі Брасл. КАРЕНЬ, КОРІНЬ, КОРЫНЬ м., КАРЕННЯ н., зб. КАРНІ, КАРЯНІ мн. Корань, карані. Так падмыла, што карень у бярёзы стаў відаць. Смалоўка Гар. Садзіўшы бульбу, плугам за корінь зачапіўся. Крынкі Лёзн. Сліва разраслася, корынь аж за забор пайшоў. Саколіна Тал. Во зімля – адно карення. Вярэчча Гар. Дуб стары, карні глыбока ў зямлі сідзяць. Горы Рас. На гародзі ўвесь дзень каряні выбірала. Канашы Гар.. КАРІЦЦА незак. Прасіць прабачэння, пакарацца. Каріцца ён, па-мойму, і ня думаіць. Ноўка Гар. КАРІЦЬ гл. КАРАВАЦЬ КАРМАВАННЕ н., с.-г. Нарыхтоўка сена. Летам глаўнае кармаванне. Шарагі Міёр. КАРМАВІК м., бат. Кармавы бурак. Кармавікі ў еты год вельмі ладныя. Малы Поўсвіж Леп. Кармавікі такія ўрадзілі сёлета! Новы Пагост Міёр., Колпіна Сен., Малыя Смальянцы Чаш., Більдзюгі Шарк. КАРМІЦЕЛЬКА ж., ласк. Карова. Кароўку нада біреч, яна карміцелька наша. Мішукі Віц. КАРМОТА ж., толькі адз., зб. Ежа, харчы. Вось і ўся кармота нам на дзень. Двухполле Гар. КАРНАТЫ, памянш.-ласк. КАРНАЦЕНЬКІ прым. Вельмі кароткі, кароценькі. Карнаценькі які пінжак. Ушачы. Параўн. куртаты. КАРНІ гл. КАРЕНЬ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 305 ▶