Старонка 238
◀ / 305 ▶
КАПЯК, памянш. КАПЯЧОК м., КОПА, КАПЕШКА, КАПЁШКА, КАПЯШКА ж. Капа, копка, невялікі стажок. Складай жыта ў капяк. Язвіна Шум. Гэты капячок не будзем трэсці. Казлоўшчына Паст. Вялікая копа атрымалася. Опса Брасл. Сколька вышла капешак сена? Косарава Глыб., Ульянавічы Сен., Царкавішча Уш. Зграбіце сена па капёшкам. Лялеўшчына Гар. Пайдзём капёшкі тресь. Стасева Лёзн. Ні адна капяшка нада, каб брыку поўную накласці. Азярцы Глыб. Сена ў капяшках, дажджу можна не баяцца. Дрыгучы Міёр. Параўн. кругліца. КАРАБ'Я ж. Кораб, вялікая лубяная каробка. Караб'і той гадоў столькі, сколькі бацьку. Камень Леп. КАРАВАТЫ прым. Каравы, загрубелы, з шурпатай скурай. Траву збіраю ўсё лета свінням, дык во рукі якіі караватыі. Казловічы Гар. КАРАВАЦЬ, КАРІЦЬ, КАРЫЦЬ незак. Ачышчаць ад кары, акорваць. Цяжка каравáць сухое дзерава. Звёздная Арш. Карілі брёўны на хату ўвесь дзень. Мазалава Віц. Пні ўчора карілі. Гаране Пол. Заўтра стоўбікі для забора карыць будзім. Залессе В.-Дзв. КАРАВЕЦЬ незак. Брудзіцца. На гэтай рабоце на мне каравее за дзень усё. Свіла Глыб. КАРАВЁШКА ж., ласк. Карова. Дзяржом каравёшку, парасёнка. Балаі Міёр. КАРАВЯКА ж., толькі адз. Каравяк, каровін кал. Каравякай добра агарод удабраць. Янкавічы Рас. КАРАК м., іран. Чалавек малога росту. У іх усе ў сям'і каракі. Мельніца Шарк. Параўн. кажан у 2 знач., куцік. КАРАЛЬКА ж., кулін. Выраб з заварнога цеста ў выглядзе кола. Яна робіць смачныя каралькі. Вялікая Пярэспа Сен. КАРАПОЎКА, КАРАПОЎЧЫНА ж., бат. Гатунак яблыкаў. Карапоўка дужа сладкая. Крынкі Лёзн. Карапоўчынай цябе ўгашчу. Пішчалава Арш. КАРАПУЗ м., перан., бат. Баравік. Адных карапузаў во сколькі сабралі. Бычыншчына Міёр. КАРАСІН м., КАРАСІНА ж., толькі адз. Газа. Схадзі за карасінам. Антонава В.-Дзв. Намачы бумагу ў карасіну, каб дровы лепі гарэлі. Бортнікі Глыб. Раней карасіну не было, лучыну палілі. Калышкі Лёзн. КАРАСНІК м. Сажалка, у якой водзяцца карасі. Шасці часоў не было, а ў карасніку ўжо рыбу лавілі. Вялікае Гальцава Тал. КАРАЎКА ж. Пра брудную рэч. Не сукенка, а караўка нейкая. Сасновая Докш. Такой караўкай стол сціраць стыдна.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 305 ▶