капухай жывеш, калі іна ўсё ўспіваіць дзелаць у цібе? Канашы Гар.
КАПЦЁЛКА, КАПЦЁРКА, КАПЦІЛКА, КАПЦЮЛЬКА, КАПЦЮРКА, КАПЦЮШКА ж. Лямпа-газоўка. Тады запаліла я капцёлку ў хаце, каб відней было. Езярышча Гар. На стале, бувала, ва ўсіх капцілкі стаялі. Канашы Гар. Раней капцілкі былі, а пра свет і не чулі нічога. Сар'я В.-Дзв. Капцюлька і шчас у нас недзе стаіць. Сахнавічы Глыб. Даўней ва ўсіх былі капцюркі. Бортнікі Глыб. Капцюшку вечарам запалівалі. Тумнічы Арш. Параўн. керасінка.
КАПЦЁР м. Кіпцюр. Во ўпілася кошка капцёрамі! Стаўбцы Чаш.
КАПЦЁРКА, КАПЦІЛКА, КАПЦЮЛЬКА, КАПЦЮРКА, КАПЦЮШКА гл. КАПЦЁЛКА
КАПЦЯРНЯ ж. Вяндлярня, збудаванне, дзе вэндзяць мяса, сала, рыбу. Даўней у каждага хазяіна была свая капцярня. Клясціцы Рас.
КАПЧОНКА ж., кулін. Вяндліна. У нас капчонка і ў канцы лета ёсць. Дзёрнавічы В.-Дзв. Капчонкі нарежым, як дзеці пріедуць. Прудок Гар. Капчонку к Паскі будзем капціць. Ноўка Гар. Адреж кусочык капчонкі ўгасціць мужыкоў. Забор'е Рас.
КАПЧОНЫ прым. Хітры (пра чалавека). Як прыехаў ён к нам, дак усе сказалі, што капчоны ён: вочы так і бегаюць. Клясціцы Рас.
КАПШУК м. 1. Гаспадарчая сумка, торба. Хлеб з капшука вылажы. Цясты В.-Дзв. 2 перан. Тоўсценькае дзіця, карапуз. Дзеці ягоныя добранькія капшукі. Гараўцы Міёр.
КАПШУК м. Цёплая кофта. Не знаю, дзе свой капшук прапаліла. Абольцы Тал.
КАПЫЗІЦЦА гл. КАБЫЗІЦЦА
КАПЫЛ м., КАПЫЛКА, КАПЫЛЯРКА ж., с.-г. Матыка. Каб буракі і морква лепей раслі, нада акучыць іх капылом. Гаране Гар. Згубілі на полі капылку. Ларынаўка, Селішча Арш. Капылярка так устроена: на адзін бок зубы, а на другі – капачка. Лісна В.-Дзв. Параўн. капаніца, капачка, капач, капачок, капачык, капаралка.
КАПЫЛІЦЦА незак., экспр. Зневажаць, прыдзірацца. Свякроўка ўсё капыліцца, чаго яна ад мяне хочыць. Гомель Пол.
КАПЫЛІЦЬ незак. Акучваць. Капыліла бульбу з раніцы. Мазалава Віц. Ці пойдзім капыліць? Ноўка Гар.
КАПЫЛКА, КАПЫЛЯРКА гл. КАПЫЛ
КАПЫТ м. Бязмен. Важыць мяса капытам плоха: не будзе правільна. Запружаны Чаш.
75 👁