Старонка 236
◀ / 305 ▶
знайду. Папкі Міёр. Адзін раз пройдзіш капачом – і палавіна травы німа. Баяноўшчына Пол. Капачок вазьмі, з травой лягчэй управішся. Турлы Паст. Забылася капачык на агародзе. Івоніна Шум. Параўн. капаралка, капыл, капылка, капылярка. КАПАНІЧЫЦЬ незак. Акучваць. Капанічыць лепі ўсяго перад дажджом. Падбярэззе Тал. КАПАНКА гл. КАПАНІЦА КАПАННІК м. Той, хто капае бульбу. У нас усігда многа капаннікаў. Слабодка Брасл. КАПАРАЛКА ж., с.-г. Матыка. Я табе вот гэту капаралку дам. Расоны. Параўн. капаніца, капач, капачка, капачок, капачык, капыл, капылка, капылярка. КАПАТАЯ наз., ж. Жанчына, якая капае бульбу. Да вечара ўправімся з бульбай, вунь яшчэ капатая ідзе. Алексінічы Сен. КАПАТКА ж. Рыдлёўка. Раньшы бульбу толька капаткай капалі, а січас спіцыяльную цехніку прідумалі. Сураж Віц. КАПАЧ, КАПАЧКА, КАПАЧОК, КАПАЧЫК гл. КАПАНІЦА КАПЕЦ гл. КАПА КАПЕШКА, КАПЁШКА гл. КАПЯК КАПІТАН м., бат. Грыб белы грузд. У лес пайду, хоць капітанаў ды набяру. Белая Ліпа Сен. КАПІЦЬ, КАПНАВАЦЬ, КАПНІЦЬ незак. Складваць сена ў копы. Сена ўжэ сухоя, нада капіць. Храпакі Віц. Сена ў калхозі, бувала, уручную капнавалі. Кулакова Шум. Заўтра сена будзім капніць. Задуброўе Віц. Калі будзець пагода, пайду ў Баркі капніць. Белая Ліпа Сен. КАПЛУН м., заал. Певень. Каплун мой звёў курэй некуды. Дзёрнавічы В.-Дзв. Параўн. катух, курундзюк. КАПНАВАЦЬ, КАПНІЦЬ гл. КАПІЦЬ КАПРОНКА ж. Пластыкавая бутэлька. Заліваеш у капронку, ставіш у цёмнае месца і чакаеш, калі пацімнеець. Крывасельцы В.-Дзв. КАПТУР, КОПТУР, КУПТУР м. Верх печы ў выглядзе дзвюх сценак, якія ўзвышаюцца над лежаком. Лезьце, дзеткі, за каптур, пагрэйцеся. Зарэчча Гар. За коптурам цёпла. Ноўка Гар. Вазьмі спічкі на куптуре. Цяцеркі Віц., Цілеўцы Міёр., Чарты Паст., Смалоўка Сен., Завячэлле, Крывое Сяло Уш. КАПУСНІК, КАПУСНЯК м., кулін. Боршч з капусты. Зварым капусніку і катлет напячом. Дрыгучы Міёр. Капусняк часта варым з мясам. Пушкі Лёзн., Амбросавічы Шум. КАПУХА ж., неадабр. Марудлівая жанчына. Што ты як капуха, ніяк ні збярэшся? Грыгаравічы Леп. Як ты з такей
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 305 ▶