Старонка 232
◀ / 305 ▶
КАЛЮЧКІ мн. Ігліца. Уся зімля пад ёлкай у калючках. Задуброўе Віц. КАЛЮШЧЫ прым. Бадлівы. Не падхадзі блізка к етай карові: калюшчая яна. Вялікае Сяло Сен. КАЛЯВІНА ж. Каляіна. Як да калявіны на полі дайдзеш, вярні ўправа. Промыслы Беш. КАЛЯДАЧКА ж., заал. Авечка, якая акацілася (прынесла прыплод) на Каляды. У маёй калядачкі скора ізноў ягняты будуць. Мар'янполле Брасл. КАЛЯДЗІЦА ж., абрад. Каляда, падарункі, атрыманыя ад гаспадара за віншаванне, песні. Казалі, што вы набралі многа калядзіцы. Сваташыцы Дубр. КАЛЯДНІЧАК м., бат. Кветка дзекабрыст. А каляднічак мой зімой цвіце. Абольцы Тал. КАЛЯДОЎНІК м., абрад. Калядоўшчык. Во й калядоўнікі йдуць. Іванск Чаш. КАЛЯКАЦЬ незак. Гаварыць, размаўляць пра нешта. Калякаем з саседкамі па вечарам. Раманава Гар. Калякалі доўга з дачкой. Грыгаравічы Леп. КАЛЯРОЎКА ж. Вясёлка. Як дождж пройдзець, тада і каляроўка выглянець. Амбросавічы Шум., Бораўна, Забалацце Леп. КАЛЯСНІК м. Воз, калёсы. Сена прывезлі цэлый каляснік. Ліпаўкі Докш. КАМАШ м. Чаравік. Камашы, калі пачыніць, дык яшчэ куды-нібудзь і абуць можна. Казловічы Гар. Здзень правы камаш. Буцавічы Паст. КАМБАЙНЁР, КАНБАЙНЁР м. Камбайнер. Усё лета работаў камбайнёрам. Папшычы Міёр. Канбайнёры работаюць да дзісяці часоў. Замшына Лёзн. КАМБІНАШКА, КАНБІНАШКА ж. Камбінацыя, жаночая сарочка, якую надзяваюць пад сукенку. Камбінашкі ў мяне ўсе новенькія ляжаць. Велеўшчына Леп. Канбінашку надзень, а то спіна голая. Ноўка Гар. КАМЕЛЛЕ гл. КАМЛЮК КАМЕНДУВАЦЬ незак. Камандаваць, загадваць. Бацька толькі і мог, што камендуваць. Зубава Арш. КАМЕШНІК м. Качарэжнік. Замяці, кажу пяты раз, шуму ў камешнік. Запруддзе Глыб. Параўн. кавельня, качарэжня. КАМЛЫЖКА ж., КАМЛЫЖЖА н., зб. Ком гразі ці зямлі. А якія гульні ў нас былі: кідалі камлыжкамі адзін у аднаго. Гацькаўшчына Арш. Камлыжжам не кідайся! Алексінічы Сен.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 305 ▶