Старонка 233
◀ / 305 ▶
КАМЛЮК м., КАМЕЛЛЕ н. Камель. На траве каля варот - цэлая гара камлюкоў. Полымя Сен. А камелле ў дуба - утрох не абхваціш. Дроздава Тал. КАМОЛЫ прым. Бязрогі. У стадзе ў нас і рагулі, і камолыя каровы ёсць. Межава Арш. У Сцёпчыхі карова камолая. Новае Саколіна Тал. І нашто яны камолую карову ўзялі сабе? Сялец Чаш. КАМОЎЕ гл. КАМЯК КАМСАЦЬ, КАМСІЦЬ, КАМШЫЦЬ незак. Камячыць, сціскаць у камяк; мяць, мясіць. Цеста多 многа камсаць няможна, бо цвёрдае будзіць. Таўкіні Шарк. Ну што ты камсіш гэта плацце? Глазамічы Віц. Не нада скаціркукамшыць, нікрасіва будзіць. Канашы Гар. КАМШЫЦЦА незак. Камячыцца, ператварацца ў камякі. З учарашняга дня пацяплела, снег камшыцца. Мікалаёва Міёр. КАМШЫЦЬ гл. КАМСАЦЬ. КАМЫ гл. КАМЯК КАМЯГА ж. Човен. Дзедава камяга згніла. Рускі Шум. КАМЯК м., КАМЯКІ мн., КАМОЎЕ н., КАМЫ, КОМЫ мн., кулін. 1. Бульбяная каша, запраўленая салам, бобам ці гарохам. На стале была міска з камяком, чаркі, гуркі ліжалі. Астроўшчына Пол. Камякі ніколі не прыядаюцца. Кушлікі Пол. Захадзі, садзісь, якраз бульба зварылася, камоўе стаўчом. Маргавіца Докш. Камы сёння не ўдаліся, мусіць, бульба не зварылася. Бораўна Леп. Мае любяць есці камы з варанай капустай. Пусташы Пол. Комы ў печы к малаку бярыце. Ліпаўкі Докш. 2. Клёцкі з дранай бульбы з начынкай. Сёння ў камах разныі душы - і мясныі, і грыбныі. Дзёрнавічы, Іскра В.-Дзв. Учора зварыла камоў. Арляны Сен. Параўн. кутулы, куцюры. КАМЯК м., перан. Нязграбны чалавек. Такі ўжэ камяк: усё з рук valіцца, за што не возьмецца. Відзы Брасл. КАМЯНЕК м. Костачка, семя ў пладах. З вішан сначала ўсе камянькі падаставаць нада. Ветрына Пол. КАМЯНЯ ж. Качарга. Камянёю жар выграбаюць ды ў яму яго. Абаляны Брасл. Параўн. кавеня, кавэня, кацубешка, качорга, качэрга. КАНА, КАНКА, КАННА ж. 1. Бітон, бітончык. Учорака аставілі кану на вуліцы - утрам ужо нету. Сухавежа Міёр. У канку мама ягады ссыпала. Апанаскавічы Уш. Налі вады ў канны ў бані. Грыгаравічы Леп. Параўн. конва. 2. Металічны адстойнік для малака. Налі малака ў кану. Бігосава В.-Дзв. У канке малако да вечара далжно стаяць. Крывасельцы В.-Дзв. Люблю свежыя злеўкі з канны. Цясты В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 305 ▶