Старонка 230
◀ / 305 ▶
КАЛЕННЕ н., зб., КАЛЕНЬКІ, КОЛЕНЦЫ толькі мн. Калені. Што хочаце грейце, ці каленне, ці шмаленне, а калі кроў не грэіць, нічога не паможыць. Баева Дубр. Наказывалі нас так: ставілі на каленькі ці білі лінейкамі па руках. Узмёны Міёр. Дзеўкі зараз спадніцамі сваімі коленцы не прыкрываюць. Замачак Чаш. КАЛЁДЫ толькі мн., абрад. Каляды. Бывала, украдзем сані на Калёды. Езярышча Гар. КАЛЗАЦЦА незак. Коўзацца, катацца па слізкай паверхні. Ён і без канькоў бяжыць ды калзаецца. Моханава В.-Дзв. КАЛІВО н. Каліва, асобная сцяблінка, галінка гародніны. Жара – каліво ў бульбы ніякае. Грыцы Глыб. КАЛІДОР м. Сені. Калідор пасля памыеш, ідзі еш. Канашы Гар. Соль у калідоры на акне. Гарэлькі Дубр. КАЛІДОРЧЫК м. Клас у школе. Закончыла я ўсяго два калідорчыкі. Заазер'е Пол. КАЛІЛЬ прысл. Калі-небудзь, у які-небудзь няпэўны час. Каліль пашкадуюць, адумаюцца й яны. Слабада Віц. КАЛІТ прысл. Калісьці. Каліт яшчэ мой хазяін мае бліны хваліў. Чарневічы Глыб. КАЛІТКА ж. Каліта, паходная торба, сумка. Злажыў бы ўсё ў калітку, лягчэй нясці было б. Тупічына Шарк. КАЛІЎЕ н., зб. Бацвінне бульбы, цяўнік. Каліўе на бульбе пасохла, убіраць пара. Гута Паст. Каліўе тоўстае – касіць цяжка будзе. Заазер'е Тал. КАЛОДЗЕЗЬ, КАЛОДЗІСЬ м. Калодзеж. Хажу за халадзёнкай да калодзезя. Канева Сен. З калодзіся вадзічка чысценькая, укусная, ня то што ваша з крана: хлоркай пахніць, у рот ні ўзяць. Асавец Беш. Дождж прашоў, вады ў калодзісі многа. Вадзянікі Гар. Калодзісь за хатай будзем капаць. Канашы Гар. КАЛОДЗЕНЬ м. Калода, на якой колюць дровы. Палена ён ложыць на калодзень і рубіць. Звёздная Арш. Параўн. калотва. КАЛОДЗІСЬ гл. КАЛОДЗЕЗЬ КАЛОДКІ толькі мн. Самаробны абутак на драўлянай падэшве, дзеравяшкі. Раней, як маладая была, калодкі насіла – дужа модныя былі. Бачэйкава Беш. А што вы думаеце: і ў бахілах на вечарынкі хадзілі, а ўжо калі дзеўка ў калодках прыйдзець – усе хлопцы яе. Задуброўе Віц. КАЛОТВА ж. Калода, на якой колюць дровы. Калотва ад дажджу падгніла ўжо. Чашнікі. Параўн. калодзень. КАЛОШ м. Галёш. Во бегла, што й калош зваліўся. Вярэчча Гар. Калошы з сонца прыбяры, а то расклеяцца. Антаполле Чаш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 305 ▶