Старонка 229
◀ / 305 ▶
КАЛАТЫРІЦЦА незак. Бавіцца, безвынікова, бескарысліва чакаць чаго-н. Ідзі к абеду, чаго там рана калатырыцца? Мазалава Віц. КАЛАЦІЦЬ незак. Збіваць. Давай бойку – буду масла калаціць. Забор'е Рас. Калаціла масла ўвесь вечар. Залессе В.-Дзв. КАЛБАН м. Плецены з лазы гаршчок, збан. Раньшэй бабы самі калбаны плялі. Скрыпкі Гар. КАЛБАСІНА, КАРБАСА, КІЛБАСА, КІЛБАСІНА, КІЎБАСА, памянш. КІЛБАСКА ж. Каўбаса; кальцо каўбасы. Калбасіну з сабой на работу вазьмі. Вярэчча Гар. Сёлета саўсім мала карбас здзелалі. Верхняе Глыб. Фарш здзелала, ціперь кілбасы чыніць нада. Котава Віц. Кілбасы купі, рыбы якой даражэйшай. Мельніца Шарк., Кулакова Віц., Макаравічы Докш., Верамееўшчына Дубр. Дзве кілбасіны яму ў сумку паклала, а ні хацеў. Канашы Гар. Кілбасіну на скавароду ўскіну, павячэрыім. Казловічы Гар. Схадзі за кіўбасой. Сураўні Шум. На Раство нада, каб кілбаска на стале была абізацільна. Яроненкі Гар. КАЛБАСНІК м., іран. Ахвотнік да каўбас. Калбаснік етыт нічога не есць. Канашы Гар. Калбаснік ён у мяне харошый, только свінней не хочыць пасціць. Баева Дубр. КАЛБАСНІЦА ж. Скрыня для захоўвання сала і каўбас. Дастань з калбасніцы кальцо калбасы. Новае Сяло Сен. КАЛГАСІЗАЦЫЯ ж. Калектывізацыя. Добра помню, як калгасізацыя была. Узмёны Міёр. КАЛДАМЭЙ м., абразл. Чалавек высокага росту. Гэтат калдамэй у дзверы не праходзіць. Антонаўка Арш. КАЛДУН, КАЛТУН м. 1. Каўтун, зблытаны, збіты пук валасоў. Дзеванька мая, калі не будзіш расчэсываць утрам валасы, то яны ў калдун саб'юцца. Навасёлкі Віц. У цябе тут цэлы калтун – рэзаць нада. Рошчына Сен. Жывога места на галаве нет – адны калдуны. Дзёрнавічы В.-Дзв. 2. груб. Валасы. Калдуны сваі прічашы. Канашы Гар. КАЛДЫБАСІЦЬ незак., экспр. Кандыбаць, ісці няўклюдна, кульгаючы. Некуды калдыбасіць твая свякрова, ці не вас атведываць. Баева Дубр. Параўн. кананыхаць. КАЛДЭЧЫЦЬ незак., экспр. Размаўляць на незразумелай мове. Чуім – аж немцы калдэчуць, дык мы ў лес адразу ж. Гута Паст. КАЛЕВА прысл. Крыху, нямнога, у невялікай колькасці. Насабіралі калева грыбоў, можна было больш. Нямойта Сен. КАЛЕКА м., заал. Мянтуз. Калека абычна пад карчамі ў ямах стаіць. Заазаер'е Тал. Учора аднаго калеку толькі і злавіў. Ваўчо Уш. Калекі на жаб бяруцца добра. Баяры Чаш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 305 ▶