КАЛАПНЯ ж., КАЛАПНІ мн., бат. Каноплі. Люблю я кашу з калапні. Шкода, што нільзя ціпер калапню вырошчываць. Сахнавічы Глыб. З калапні вяровачкі рабілі. Галбея, Куніцкія Паст. Раней усе хадзілі калапні на поле збіраць. Павулле Уш.
КАЛАРАК м., заал. Каларадскі жук. Каларакі сёлета бульбу апанавалі. Відзы Брасл.
КАЛАСАВІК м., заал. Лешч, які нерастуе падчас каласавання жыта. Каласавік нерастуе, калі жыта каласуецца. Леснікі Глыб.
КАЛАСІНЫ толькі мн. Адкіды з каласоў збожжа. Каласіны карове запарым. Груздава Паст.
КАЛАСНІКІ мн. Жэрдкі ў асеці, на якія кладуць снапы для прасушвання. Каласнікі ўжо падгнілі, мяняць пара. Камаі Паст.
КАЛАССЁ н., зб. Калоссе. Калассё шуміць – жаць пара. Шарагі Міёр.
КАЛАСУШНІК м., бат. Каласавік, баравік, які расце ў час каласавання жыта. Пакуль кароў пасвіла, паўвядра каласушнікаў набрала. Шарагі Міёр.
КАЛАТНЯ ж. Размешаная гразь, калатуша. Па двары не прайсці – калатня адна. Ветрына Пол. Параўн. калатуха ў 1 знач.
КАЛАТОЎКА ж., перан., асудж. Гаваркая, балбатлівая жанчына. Маўчы ты, калатоўка тая. Бачэйкава Беш.
КАЛАТОЎКА ж., бат. Скрыпень. Во ўжо й калатоўкі ля лесу распусціліся. Варашылы Сен.
КАЛАТУН м. 1. Моцны мароз. Ну й калатун сёння! Івоніна Шум. Які ж калатун на дварэ – усё памерзне. Вялікае Балота Рас. 2. Ліхаманка. Калатун б'е – захварэю. Макаравічы Докш.
КАЛАТУХА ж., толькі адз. 1. Калатуша, размешаная гразь. На дароге такая калатуха, аж па трубкі ў калёсах. Моханава В.-Дзв. Апяць у калодцы адна калатуха стаіць. Туркова Міёр. За мастом калатуха – машына не пройдзе. Більдзюгі Шарк. 2. Калатуша, негустая страва з раскалочанай у вадзе ці малацэ мукі, зацірка. Калатуху, бывала, часта варылі, а цяперака такое не ядуць. Дворышча, Звязда Леп. Не вары нічога болей: калатухі з'ядзім. Смалоўка Сен. 3. Пойла з запаранай мукі. Цілятам калатуху толькі давай, харашо п'юць. Калінава Віц.
КАЛАТУХА, памянш. КАЛАТУШКА ж. Калатоўка, прылада ў выглядзе палачкі з сучкамі на ніжнім канцы, якой таўкуць бульбу, збіваюць масла або размешваюць што-н. Калатуха мая старая, новая нада. Курылаўшчына Беш. Дзе ўжэ калатушку падзела? Бачэйкава Беш. Сёдні здзелаем бульбы талчонай, тока к саседкі за калатушкай нада збегаць. Навасёлкі Віц. Здзелала сама калатушку ўчора. Езярышча Гар.
88 👁