КАЙКІ толькі мн. Канец, смерць. Добра, што зачапіўся, а то кайкі былі б. Звязда Леп.
КАКЕТАВАЦЬ незак. Какетнічаць. І ў наш час, бывала, дзеўкі какетавалі. Узмёны Міёр.
КАКОРА, КАКОРКА, КАКОРЫНА ж., кулін. 1. Тоўсты блін з бульбы ці мукі. Баба, спякі какору. Іказнь Брасл. Схапіла гарачую какорку ў руку. Буеўшчына Шарк. Какорыну спяку, усыплю мукі, соды і вады дабаўлю – пухлейшая ад соды. Лісна В.-Дзв. Добрая хазяйка, ужо і какорыну ўспела спячы. Снегі Міёр. 2. Выраб з мукі, пячэнне. Сёння какоркі сухенькія, на жыру. Мельніца Шарк.
КАКОШНІК м., бат. Капытнік. Во ўжо распладзіўся гэны какошнік паўсюль. Грыцы Глыб.
КАЛА прыназ. Каля. Кала хаты цэлый сад у нас: і яблынькі, і слівы. Баршчоўка Віц. Сядзём, бывала, кала хаты. Канашы Гар. Летась у гародзе кала яблынак бульбу пад лапату садзіла. Нямойта Сен. Хараводы водзяць кала кастра. Іванск Чаш.
КАЛАБАН м. Гліняны гарлач. У калабан цадзілі малако. Лазы Тал.
КАЛАБОК м., кулін. 1. Булачка, выраб з цеста. Уставайце, дзеткі. Калабкоў напякла цэлую міску. Сарочына Уш. 2. Кавалак цеста круглай формы. Мама ў руках такія калабкі круціла, а пасля рэзала іх і піражкі ляпіла. Казловічы Арш.
КАЛАБРОДЗІЦЬ незак. Сваволіць, паводзіць сябе неспакойна. Мужык мой чарку нюхнець і пашоў калабродзіць – натура ў яго такая. Баева Дубр.
КАЛАВУРЫ прым. Слепаваты. Сустрэўся мне дзед калавуры на старажоўцы. Беразіно Докш.
КАЛАВУРЫЦЬ незак. Сцерагчы, вартаваць; каравуліць. А немцы калавурылі гэты мост пастаянна. Галбея Паст. Калавурыць яе я не буду. Ветрына Пол. Бабка свой гарод кожную ноч калавурыць. Завыдрына Уш. На Купала спаць не прыйдзецца: хазяйства будзем калавурыць. Сарочына Уш.
КАЛАМУТ м. Вір. Ужо год, як прапаў. Кажуць, што на рацэ ў каламут папаў. Арханава Міёр.
КАЛАНАТЫ прым. Цвёрды, каляны. Штаны змоклі і ў гразі былі, а зараз каланатыя зрабіліся. Кавалі Глыб.
КАЛАНІЦА ж., толькі адз. 1. Дзёгаць. Улез у каланіцу на сваёй рабоце. Бораўна Леп. 2. Масла. Любіць дужа хлеб з каланіцай. Партызанаўка Віц.
КАЛАНУЦЬ зак. Калатнуць, патрэсці. Каланіце яблыні сначала. Горкі Леп. Калані тую слівіну, што ля бані, ды сліў у хату прінясі. Канашы Гар.
80 👁