Старонка 226
◀ / 305 ▶
КАЗІНА, КАЗРІНА ж., бат. Шорсткая дзікая трава. Сена там дрэннае будзе: адна казіна. Латыгаль Сен. Казіну карова есці не хоча. Забор'е Сен. Казріна ўсе ногі спаласавала. Шарагі Міёр. КАЗЛІЦЦА незак., заал. Каціцца, нараджаць дзіцянят. Позна сёлета мая каза казліцца будзе. Наваселле Уш. КАЗЛІЦЦА незак., груб. Фанабэрыцца, важнічаць. Ды хваціць табе казліцца, надаела ўжэ. Мазалава Віц. КАЗЛУХІ толькі мн., бат. Зборная агульная назва ядомых грыбоў (акрамя баравікоў). У лесе бліжнім, што за лугам, казлух хоць касой касі. Шарагі Міёр. КАЗЛЫ гл. КАЗЁЛ КАЗЛЮК гл. КАЗЁЛ КАЗЛЮКІ гл. КАЗЁЛ КАЗЛЯНЁНАК гл. КАЗЯЛОК КАЗРІНА гл. КАЗІНА КАЗЫТОК м. Бародка ў рыбалоўным кручку. Калі нет казытка на кручку, дык што ж на яго тады зловіш! Крывое Сяло Шум. КАЗЫЯТКА ж. Безрукаўка. Ну ў цябе й казыятка, кароценькая ж дужа. Язна Міёр. КАЗЮЛЬКА ж. Нізкі самаробны стульчык. Саўсім казюлька зламалася. Сушчова Віц. Вазьмі казюльку й сядзь. Вярэчча Гар. Бабуля сваю казюльку ні на што не прамяняе. Узмёны Міёр. КАЗЮРКА, КАЗЯШКА ж. Казяўка, кузурка. Закрый малако на полі крышкай, каб казюркі не ўваліліся. Грамошча Пол. Глядзі, на плячэ нейкая казюрка поўзаіць. Ваўчо Уш. Казяшка па ціве паўзець. Канашы Гар. КАЗЯЛОК гл. КАЗЁЛ КАЗЯЛОК гл. КАЗЁЛ КАЗЯЛОК, КАЗЛЯНЁНАК м., КАЗЯНЯ н. Казляня. Усё прыгаіш, як той казялок. Канашы Гар. Ідзі на казялка палюбуйся. Мікалаёва Міёр. Казлянёнка ўвосень заб'ём. Свяча Беш. Два казлянёнка кала казы бегала. Лялеўшчына Гар. Нійдзе казлянёнка ні відаць. Канашы Гар. Етае казяня лезець куды папала. Мікіціха Шум. КАЗЯЛОК м., іран. Аўтамашына УАЗ. Пранёсся, гляжу, казялок аграномаў па дарогі. Ноўка Гар. Да Міёр на казялку даехалі. Мікалаёва Міёр. КАЗЯНЯ гл. КАЗЯЛОК КАЗЯШКА гл. КАЗЮРКА КАІЦЬ незак. Казаць. Не чую, што ты каіш там. Узмёны Міёр. КАЙБУЛ м. Кумпяк. Думала кайбул скапціць. Баршчоўка Віц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 305 ▶