Старонка 225
◀ / 305 ▶
КАЗА ж. Нязжаты клін поля, які застаецца ў працэсе жніва паміж жнеямі. А я жала, зжалася, ды на казе асталася. Кветча Леп. КАЗАН, КОЗАН, памянш. КАЗАНОК м. Кацёл з чыгуну, саган. Свінням мешанкі наваріла цэлый казан, на два дні хваціць. Вярэчча Гар. У казане ежа свінням стаяць будзіць – пакорміш. Смалоўка Гар. У козане добрая вуха палучаецца. Янкавічы Рас. Суседзі былі зайшлі, дык цэлы казанок бульбы, што ў печ ставіла, з гуркамі з'елі. Кульгаі Глыб. У мяне многа казанкоў – і бальшых, і малых. Ларынаўка Арш. КАЗЕЛІЦА ж. Каліва цыбулі. Казеліцы ў нас поўны палісаднік. Забор'е Сен. Параўн. каза ў 3 знач. КАЗЁЛ м., часцей КАЗЛЫ, КАЗЛЮКІ мн. Козлы, падстаўка для пілавання дроў у выглядзе бруса на чатырох ножках, збітых крыж-накрыж. Нада казёл быў бы новы. Забалацце Леп. Казёл нада новы здзелаць: скора дровы піліць будзем. Рошчына Сен. Ты казлы ў старану адстаў. Кавалі Глыб. Бывала, казлюкі любэй хазяін зробіць, а ціперь ліняцца ўручную піліць. Сураж Віц. Параўн. конік. КАЗЁЛ, КАЗЯЛОК м., бат. Казялец, люцік; травяністая расліна з ядавітым сокам і жоўтымі кветкамі,. А казлоў на выгане ў нас аж жоўта! Азярцы Глыб. Што там за трава, адны казлы еты жоўтыі. Мурагі Рас. Казялок во етый, што жоўтым цвіце, дужа едкій. Сураж Віц. На полі многа іх, гэтых казялкоў. Дразды Беш. І нагуляліся, і казялкоў назбіралі. Старынкі Глыб. КАЗЁЛ, КАЗЯЛОК м., заал. Насякомае конік. Сёння нешта як ніколі казлы стракочуць. Зазерыца Чаш. Як карову пасціла, казлы на полі спакою ні давалі. Канашы Гар. Казлы – харошая нажыўка на язя, галаўня. Гараны Пол. Казялкі так на пожні стракочуць, што аглохнуць можн. Кубелеўшчына Шарк. Ідзі на казялкоў паглядзі. Дамашы Брасл. КАЗЁЛ, КАЗЛЮК м., бат. Грыб казляк; масляк. Вон казёл на пясочку, паглядзі, ці чарвівый. Канашы Гар. Пакуль казлы пачысціш, усе рукі чорныя будуць. Баяноўшчына Пол. Грыбоў калі другіх к восені ня будзе, дык і казлы пазбіраюць. Дроздава Тал. Кожачку з казлоў злупіш, а яны тады слізкія такія. Пралетарыя Уш. Казлюкі на мху расці любяць. Грыцы Глыб. КАЗЁЛ м., бат. Гронка. Сёлета казлы арэхаў, як ніколі, вялікія, буйныя. Мельніца Шарк. Параўн. кісцень. КАЗЁНКА ж. Гарэлка заводскай вытворчасці. К святу трэба пару бутэлек казёнкі купіць. Прошкава, Псуя Глыб. КАЗІКІ мн. Суквецці на вярбе ў час яе цвіцення, коцікі. Казікаў схадзі нарві ды ў банку паставім. Дабрынь Дубр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 305 ▶