Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
КАЗІНА, КАЗРІНА ж., бат. Шорсткая дзікая трава. Сена там дрэннае будзе: адна казіна. Латыгаль Сен. Казіну карова есці не хона. Забор'e Сен. Казрінаўсе ногі спаласавала. Шарагі Міёр. КАЗЛЗЦЦА1 неза кза а л. Каціцца, нараджаць дзіцянят. Позна сёлета мая каза казліцца будзе. Наваселле Уш. КАЗЛІЦЦА2 незак., груб. Фанабэрыцца, важнічаць. Ды хваціць табе казліцца, надаелаўжэ. МазалаваВіц. КАЗЛУХІ толькі мн., бат. Зборная агульная назва ядомых грыбоў (акрамя баравікоў). У лесе бліжнім, што за лугам, казлух хоць касой касі. Шарагі Міёр. КАЗЛЬІ гл. КАЗЁЛ 1 КАЗЛЮК гл. КАЗЁЛ4 КАЗЛЮКІ гл. КАЗЁЛ1 КАЗЛЯІІЁНАК гл. КАЗЯЛОК3 КАЗРІНА гл. КАЗІНА КАЗЫТОК м. Бародка ў рыбалоўным кручку. Калі нет казытка на кручку, дык што ж на яго тады зловіш! Крывое Сяло Шум. КАЗЫЯТКА ж. Безрукаўка. Ну ў цябе й казыятка, кароценькая ж дужа. Язна Міёр. КАЗЮЛЬКА ж. Нізкі самаробны стульчык. Саўсім козюлька зламалася. Сушчова Віц. Вазьмі козюльку й сядзь. Вярэчча Гар. Бабуля сваю козюльку ні на што не прамяняе. Узмёны Міёр. КАЗЮРКА, КАЗЯШКА ж. Казяўка, кузурка. Закрый малако на полі крышкой, каб казюркі не ўваліліся. Грамошча Пол. Глядзі, на гтячэ нейкая казюрка поўзаіць. Ваўчо Уш. Казяшка па ціве паўзець. Канаты Гар. КАЗЯЛОК1 гл. КАЗЁЛ2 КАЗЯЛОК2 гл. КАЗЁЛ3 КАЗЯЛОК3, КАЗЛЯНЁНАК м„ КАЗЯНЯ н. Казляня. Усе прыгаіш, як той казялок. Канаты Гар. Ідзі на казялка налюбуйся. Мікалаёва Міёр. Казлянёнка ўвосень заб'ём. Свяча Беш. Два казлянёнка кала козы бегала. Лялеўшчына Гар. Нійдзе казлянёнка ні відаць. Канаты Гар. Етае казянялезець куды напала. Мікіціха Шум. КАЗЯЛОК4 м., іран. Аўтамашына УАЗ. Пронёсся, гляжу, казячок аграномаў па дарогі. Ноўка Гар. Да Міёр на казялку даехалі. Мікалаёва Міёр. КАЗЯНЯ гл. КАЗЯЛОК3 КАЗЯШКА гл. КАЗЮРКА КАЩЬ незак. Казаць. Не чую, што ты каіш там. Узмёны Міёр. КАЙБУЛ м. Кумпяк. Думала кайбул скапцщь. Баршчоўка Віц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заборe, забём
4 👁
 ◀  / 305  ▶