КАЙКІ толькі мн. Канец, смерць. Добра} што зачапіўся, а то кайкі былі б. Звязда Леп. КАКЕТАВАЦЬ незак. Какетнічаць. I ў наш час, бывала, дзеўкі какетавалі, Узмёны Міёр. KAKOPA, КАКОРКА, КАКОРЫНА ж., кулін. 1. Тоўсты блін з бульбы ці мукі. Баба, спякі какору. Іказнь Брасл. Схапіла гарачую какорку ў руку. Буеўшчына Шарк. Какорыну спяку, усыплю мукі, соды i вады дабаўлю - пухлейшая ад соды. Лісна В.-Дзв. Добрая хозяйка, ужо i какорыну ўспела спячы. Снегі Міёр. 2. Выраб з мукі, пячэнне. Сёння какоркі сухенькія, на жыру. Мельніца Шарк. КАКОШНПС м., бат. Капытнік. Во ўжо распладзіўся гэны какошнік паўсюль. Грыцы Глыб. КАЛА прыназ. Каля. Кала хаты цэлый сад у нас: i яблынькі, i слівы. Баршчоўка Від. Сядзём, бывала, кала хаты. Канашы Гар. Летась у гародзе кала яблынак бульбу пад лапату садзіла. Нямойта Сен. Хараводы водзяць кала костра. Іванск Чаш. КАЛАБАН м. Гліняны гарлач. У калабан цадзілі малако. Лазы Тал. КАЛАБОК м., кулін. 1. Булачка, выраб з цеста. Уставайце, дзеткі. Калабкоў напякла цэлую міску. Сарочына Уш. 2. Кавалак деста кругл ай формы. Мама ў руках такія калабкі круціла, а пасля рэзала іх i пгражкі ляпіла. Казловічы Арш. КАЛАБРбДЗШЬ незак. Сваволіць, паводзіць сябе неспакойна. Мужык мой чарку нюхнецъ i пашоў калабродзіць - натура ў яго такая. Баева Дубр. КАЛАВУРЫ прым. Слепаваты. Сустрэўся мне дзед калавуры на старажоўцьі. Беразіно Докш. КАЛАВУРЫЦЬ незак. Сцерагчы, вартаваць; каравуліць. А немцы калавурылі гэты мост постоянна. Галбея Паст. Калавурыцъ яе я не буду. Ветрына Пол. Бабка свой город кожную ноч калавурыцъ. Завыдрына Уш. На Купала спаць не прыйдзецца: хозяйства будзем калавурыцъ. Сарочына Уш. КАЛАМУТ м. Bip, Ужо год, як прапаў. Кажуць, што на рацэўкаламут папаў. Арханава Міёр. КАЛАН АТЫ прым. Цвёрды, каляны. Штаны змоклі i ў гразі былі, а зараз каланатыя зрабіліся. Кавалі Глыб. КАЛАНІЦА ж., толькі адз. 1. Дзёгаць. Улезу каланіцу на сваёй рабоце. Бораўна Леп. 2. Масла. Любіць дужа хлеб з каланіцай. Партызанаўка Віц. КАЛАНУЦЬ зак. Калатнудь, патрэсці. Каланіце яблыні сначала. Горкі Леп. Калані тую слівіну, што ля бані, ды сліў у хату прінясі. Канашы Гар
1 👁