КАЗА3 ж. Нязжаты клін поля, які застаецца ў працэсе жніва паміж жнеямі, А я жала, зжалася, ды на козе асталася. Кветча Леп. КАЗАН, КОЗАН, памяти, КАЗАНОК м. Кацёл з чыгуну, саган. Свінням мешанкі наваріла цэлый казан, на два дні хваціць. Вярэчча Гар. У казане ежа свінням стаяць будзіць - пакорміш. Смалоўка Гар. У козане добрая вуха палучаецца. Янкавічы Рас. Суседзі былі зайшлі, дык цэлы казанок бульбы, што ў печ ставіла, з гуркамі з 'елі. Кульгаі Глыб. У мяне многа казанкоў - i бальшых, i малых. Ларынаўка Арш. КАЗЁЛЩА ж. Каліва цыбулі. Казеліцы ў нас поўны палісаднік. Забор'е Сен. Параўн. каза1 ў 3 знач. КАЗЁЛ1 м., часцей КАЗЛЫ, КАЗЛЮКІ мн. Козлы, падстаўка для пілавання дроў у выглядзе бруса на чатырох ножках, збітых крыж-накрыж. Нада козёл быў бы новы. Забалацце Леп. Козёл надо новы здзелацъ: скора дровы піліць будзем. Рошчына Сен. Ты козлы ў старану адстаў. Кавалі Глыб. Бывала, казлюкі любэй хазяін зробіць, a ціперь ліняцца ўручную піліць. Сураж Віц. Параўн. конік. КАЗЁЛ2, КАЗЯЛСЖ1 м., бат. Казялец, люцік; травяністая расліна з ядавітым сокам i жоўтымі кветкамі,. A казлоў на выгане ў нас аж жоўтаі Азярцы Глыб. Што там за трава, адны казлы еты жоўтыі, Мурагі Рас. Казялок во етый, што жоўтым цвіце, дужа едкій. Сураж Віц. На полі много іх, гэтых казялкоў. Дразды Беш. Інагуляліся, i казялкоў назбіралі. Старынкі Глыб. КАЗЁЛ3, КАЗЯЛСЖ2 м., заал.. Насякомае конік. Сёння нешта як ніколі казлы стракочуць. Зазерыца Чаш. Як карову пасціла, казлы на полі спакою ні давалі Канашы Гар. Казлы хорошая нажыўка на язя, галаўня. Гараны Пол. Казялкі так на пожні стракочуць, што аглохнуцъ можн. Кубелеўшчына Шарк. Ідзі на казялкоў паглядзі Дамашы Брасл. КАЗЁЛ4, КАЗЛЮК м., бат. Грыб казляк; масляк. Вон козёл на пясочку, паглядзі, ці чарвівый. Канашы Гар. Пакулъ казлы пачысціш, усе рукі чорныя будуць. Баяноўшчына Пол. Грыбоў калі другіх к восені ня будзе, дык i казлы пазбіраюць. Дроздава Тал. Кожачку з казлоў злупіш, а яны тады слізкія такія. Пралетарыя Уш. Казлюкг на мху расці любяцъ. Грыцы Глыб. КАЗЁЛ5 м., бат. Гронка. Сёлета казлы арэхаў, як ніколі, вялікія, буйныя. Мельніца Шарк. Параўн, кісцень. КАЗЁНКА ж. Гарэлка заводскай вытворчасці. К святу трэда пару бутэлек казёнкі купіць. Прошкава, Псуя Глыб. КАЗЖІ мн. Суквецці на вярбе ў час яе цвіцення, коцікі. Казікаў схадзі нарві ды ў банку паставім. Дабрынь Дубр
Дадатковыя словы
заборе
2 👁