Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
Кадрэль усе ўмелі танцавацъ. Машчоны Сен. Цяпер танцы абыякія, а раней кадрёля была. Дабея Шум. КАДУБА ж. Кадаўб, бочка, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка дрэва. Была i ў нас кадуба, а цяпер яе на дровы пусцілі. Ракаў Засценак Сен. Параўн. ко'дла2. КАДУШКА ж., перанабразл. Тоўстая, непаваротлівая дзяўчына ці жанчына. Ого, якую кадушку сабе ў жонкі ўзяў! Міхалінава Лёзн. KAET м. Сшытак. Дай мне свой кает, погляжу, што вы там пішаце ў школе. Шэпелева Глыб. Як у магазін пойдзеш, малому не забудзь каетаў купіць. Суша Леп. КАЖАН, КАЖАНЕНАК м., перан. I. Дзіця. Суседаў кажан зноў у мой город лазіў. Колпіна Сен. Ён яшчэ кажан. Мікалаева Шум. // Малога росту, бруднае, запэцканае дзіця. У нора твой кажанёнак ля нас там бегаў, саўсім ты за ім глідзець пірістала. Вярэчча Гар. 2. зневаж. Фізічна слабы, малога росту чалавек. Кажану этому з людзьмі работацъ нільзя ~ такій ён злый. Іскра В.-Дзв. Не мужчына, а кажан нейкій. Казловічы Гар. Параўн. карак, куцік,. К АЖ АН АТЫ прым. Хілы, маларослы, фізічна слабы. Ейный маліц сёліта школу ўжэ кончыў, а такей кажанаты, каб ты відзела. Казловічы Гар. Параўн. кару злы, кілаваты, кіла'ты ў 1 знач., курдаты, куртаты у 1 знач., крапялюткі КАЖАНЁНАК гл. КАЖАН КАЖАРА ж. Кажух. Патрымай маю кажару, найду барыню аджару. Коравічы Чаш. КАЖДЫМ, КАЖДЫ, КАЖНЫ, КАЖЬШЫ 1. займ. Кожны, усякі. Этой кажны дзень печ тапіць нада. Казловічы Гар. Кажыны дзет адно i тое. Ясева Міёр. 2. у знач. наз. Кожны, усякі чалавек. Каждны сам за сябе. Варапаева Паст. У дзярэўні яе кажды знаіць. Папшычы Міёр. Кажны ніхай што хочыцъ, то й робіць. Баршчоўка Віц. Кажны зрабіў бы так, як i ты. Нямойта Сен. КАЖЫСЯ пабочн. сл. Здаецца. Ну, кажыся, у сё зрабіла, як ты казаў. Свяча Беш. КАЗА1, КОЗА ж. 1. Сажань, прылада для абмервання зямельных участкаў. Брыгадзір увесь дзень сёння ў нас тут з козой хадзіў. Баравікі Сен. / як тая коза магла зламацца?! Багушэўск Сен. Параўн. кавяла \ ківала. 2. Рагаціна, палка з развілінай. Вазьмі казу i знімі боты са сцяны. Узмёны Міёр. 3. Каліва цыбулі. Вырвала одну казу з градкі, дык маленькая цыбулъка яшчэ. Шылкі Сен. Параўн. казеліца. КАЗА2 ж. Сетка для лоўлі рыбы. Возьмем казу ды на в озера вечарком. Баяры Чаш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кажанў, кодла, кілаты
4 👁
 ◀  / 305  ▶