КАВЭНЧЫЦЦА незак. Пакутаваць, мучыцца ад фізічнага болю. Кавэнчыцца другі дзень: пабілі на танцах моцна. Урбаны Брасл. КАВЭНЯгл. КАВЁНЯ КАВЯЛА1 ж. Сажань, прылада для абмервання зямельных участкаў. Адной кавялой гэта поле будзем мераць дзет. Дзёрнавічы В.-Дзв. Прайдзі з кавялой ды правер, ці так памералі мне. Забор'е Глыб. Кавялби поле абмяраюць. Завячэлле Уш. Параўн. каза 1, коза ў 1 знач., ківала. КАВЯЛА2 ж. i а г КАВЁЛЫ мн. 1. Мыліца, палка з папярочынамі, на якую рукой апіраецца хворы на ногі. Старая я ўжо, без кавялы хадзіць не магу. Турлы Паст. Цяпер во месяц на кавёлах хадзщъ буду. Дзёрнавічы В.-Дзв. 2. груб. Нага. Ён другі год на адну кавялу падкульгіваець. Ластавічы Глыб. Кавёлы ўжо мае хадзіць не хочуцъ. Дзёрнавічы В.-Дзв. 3. перангруб. Чалавек, які кульгае. Ах ты кавяла, як да работы - дык нага баліць. Грэцкія Міёр. Параўн. клыбун, крывшдзя, крывуля. КАГАДЗЁ прысл. Толькі што, нядаўна. У горад кагадзё ездзіла. Грабяніца Віц. Кагадзе з турмы вярнуўся, a жонкаўжо з другім. Прыпернае Глыб. Кагадзе сын з горада прыязджаў, усю работу пераробіў. Вялікае Балота Рас. КАГАЛ м. 1. Гурт, кампанія, зборышча. Пад клубам caбраўся цэлы кагал. Заполле Арш. Вядзі свой кагал ка мне булъбу капаць. Пралетарыя Уш. Параўн. кодла1, кунда. 2. Шум, крык. Унукі з горада сёння пріехалі, дык у хаці кагал стаіць. Канашы Гар. КАГАЛАМ прысл. Сумесна, гуртам, усе разам. Хату пасля пожара кагалам строілі. Ноўка Гар. Кагалам булъбу выкапалі моментам. Драгуны Міёр. КАГАЛЬНЫ прым. Грамадскі. У сваёй бані лети памылася, чым у тэй кагалънай. Смалоўка Сен. КАДА, КЕДЬІ 1. прысл. Калі. Кода бацъка на работу пойдзіць? Баршчоўка Віц. Кеды гэта ўсё скончыцца? Стаі Леп. 2. злуч. Калі. Кодаработацъ надо, яго німа. Слабада Шум. КАДЗІЛА1 н. Кацёл. Наклала булъбы поўнае кадзіла, чуцъ у печ паставіла. Аржанава Міёр. КАДЗІЛА2 ж., абразл. Непрыгожая, знешне непрывабная жанчына. Не жонку выбраў, а кадзілу нейкую. Смалоўка Г ар. КАДР м. Смешная гісторыя, анекдот. Ён такія кадры гаворыць, памерці ад смеху можно. Партызанаўка Віц. КАДРЁЛЬ, КАДРЭЛЬ, КАДРЁЛЯ ж. Танец кадрыля. Так кадре'лъ танцавалі, што дрэвы калыхаліся. Шшчалава Арш
Дадатковыя словы
заборе, кавялбй, кавялў, кадрелъ, кбдла, клыбўн, крывўля
2 👁