Старонка 223
◀ / 305 ▶
КАВЭНЧЫЦЦА незак. Пакутаваць, мучыцца ад фізічнага болю. Кавэнчыцца другі дзень: пабілі на танцах моцна. Урбаны Брасл. КАВЭНЯ гл. КАВЕНЯ КАВЯЛА ж. Сажань, прылада для абмервання зямельных участкаў. Адной кавялой гэта поле будзем мераць дзень. Дзёрнавічы В.-Дзв. Прайдзі з кавялой ды правер, ці так памералі мне. Забор'е Глыб. Кавялой поле абмяраюць. Завячэлле Уш. Параўн. каза, коза ў 1 знач., ківала. КАВЯЛА ж. і аг., КАВЁЛЫ мн. 1. Мыліца, палка з папярочынамі, на якую рукой апіраецца хворы на ногі. Старая я ўжо, без кавялы хадзіць не магу. Турлы Паст. Цяпер во месяц на кавёлах хадзіць буду. Дзёрнавічы В.-Дзв. 2. груб. Нага. Ён другі год на адну кавялу падкульгіваець. Ластавічы Глыб. Кавёлы ўжо мае хадзіць не хочуць. Дзёрнавічы В.-Дзв. 3. перан., груб. Чалавек, які кульгае. Ах ты кавяла, як да работы – дык нага баліць. Грэцкія Міёр. Параўн. клыбун, крывіндзя, крывуля. КАГАДЗЕ прысл. Толькі што, нядаўна. У горад кагадзе ездзіла. Грабяніца Віц. Кагадзе з турмы вярнуўся, а жонка ўжо з другім. Прыпернае Глыб. Кагадзе сын з горада прыязджаў, усю работу пераробіў. Вялікае Балота Рас. КАГАЛ м. 1. Гурт, кампанія, зборышча. Пад клубам сабраўся цэлы кагал. Заполле Арш. Вядзі свой кагал ка мне бульбу капаць. Пралетарыя Уш. Параўн. кодла, кунда. 2. Шум, крык. Унукі з горада сёння пріехалі, дык у хаці кагал стаіць. Канашы Гар. КАГАЛАМ прысл. Сумесна, гуртам, усе разам. Хату пасля пажара кагалам строілі. Ноўка Гар. Кагалам бульбу выкапалі маментам. Драгуны Міёр. КАГАЛЬНЫ прым. Грамадскі. У сваёй бані лепш памылася, чым у тэй кагальнай. Смалоўка Сен. КАДА, КЕДЫ 1. прысл. Калі. Када бацька на работу пойдзіць? Баршчоўка Віц. Кеды гэта ўсё скончыцца? Стаі Леп. 2. злуч. Калі. Када работаць нада, яго німа. Слабада Шум. КАДЗІЛА н. Кацёл. Наклала бульбы поўнае кадзіла, чуць у печ паставіла. Аржанава Міёр. КАДЗІЛА ж., абразл. Непрыгожая, знешне непрывабная жанчына. Не жонку выбраў, а кадзілу нейкую. Смалоўка Гар. КАДР м. Смешная гісторыя, анекдот. Ён такія кадры гаворыць, памерці ад смеху можна. Партызанаўка Віц. КАДРЕЛЬ, КАДРЭЛЬ, КАДРЕЛЯ ж. Танец кадрыля. Так кадрель танцавалі, што дрэвы калыхаліся. Пішчалава Арш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 305 ▶