Старонка 222
◀ / 305 ▶
КАБЛЮК м., павел. КАБЛУЧЭШЧЫ мн. Абцас. Я ўжо па старасці тухлі з каблюкамі не нашу. Варапаева Паст. Як ты на такіх каблучэшчах дойдзеш? Гарбацэвічы Арш. КАБЫЗІЦЦА, КАПЫЗІЦЦА незак. Упарціцца. Хваціць ужо кабызіцца, надаела. Дзёрнавічы В.-Дзв. Што ты, як дзіцё, капызішся? Звязда Леп. КАБЫЛА ж. Ляжанка на печы. Не прыгайце на печы, кабылу праломіце. Чарневічы Глыб. КАБЫЛА, памянш. КАБЫЛКА ж., бат. Грыб валуй. Кабылы тоўстыя, бальшыя, укусныя, хоць чорныя і страшныя. Дразды Беш. Кабыл у лесе поўна. Грыцы Глыб. Кабылы ўпярод не бралі, а цяпер во ядуць. Пралетарыя Уш. Насабірала ўчора поўнае вядро кабылак. Азярок Арш., Латыгаль Сен. К вечару спяку бліноў з кабылак. Грыцы Глыб. КАБЫЛЯНЕЦ м. Канава, дзе працякае ручэй. З кабылянца раней уся дзярэўня ваду піць брала. Чарневічы Глыб. КАВАДЭЛАК м. Бабка, металічнае прыстасаванне на калодцы для біцця касы. Раней, бывала, як касіць іду, бяру маленькую калодку з кавадэлкам. Сіўцы Паст. КАВАЛЕР м., абрад. Вечар, збор гасцей перад вяселлем у доме жаніха. А калі ўжэ маліц жэніцца, тады вечар называецца "кавалер". Шаркоўка Леп. КАВАЛЬ м., заал. Попаўзень. Вун каваль па ствалу ўніз пабег. Даўгінава Міёр. КАВЕЛЬНЯ ж. Качарэжнік. Каля печы ўсягда – кавельня. Партызанаўка Віц. Параўн. камешнік, качарэжня. КАВЕНЯ, КАВЭНЯ ж. Качарга. Кавеня грязная – не стукай па палу, сынок. Скрыдлева Віц. Пастаў кавеню к печкі. Баршчоўка Віц. Падбяры кавэню. Чаго валяецца? Цяцеркі Брасл. Параўн. камяня, кацубешка, качорга, качэрга. КАВЕРЗА ж. Інтрыга, падкопы з мэтай заблытаць, ускладніць якую-н. справу, нашкодзіць каму-н. На яго не надзейся: зробіць каверзу ў любы момант. Стаі Леп. КАВІНЬКА ж. Кій, палка для апоры пры хадзьбе. Дай кавіньку, а то ня ўстою на нагах. Макаравічы Докш. Параўн. клюка. КАВУР м., заал. Нырок. На гэтым возеры кавура первы раз увідзеў. Маргойцы Сен. КАВЫЛКА ж. Кавяла, самаробны драўляны пратэз для нагі. На сваёй кавылцы толькі да лаўкі й дайду. Вялікая Пярэспа Сен. КАВЫЛЯЦЬ незак. Ісці марудна, пакульгваючы. Кавыляю во патроху. Мазалава Віц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 305 ▶