іці. Іванск Чаш. ◊ ІЦІ ПАД КАРОЎ – сустракаць статак з пашы. Пара пад кароў іці, сонца заходзіць. Астрэйкава Віц.
ІСЦЬ незак. Есці. Садзіся ісць капусту. Юнькі Паст. Сабака ісць не можа. Савуткі Шарк. Увечары ўсігда ісць хачу. Таўкіні Шарк.
ІХНЫ займ. Іхні. Іхны сын такі пястун, з рук ні злазіць. Турлы Паст. Іхны малы маю карову загнаў. Вяцера Чаш. Іхны сабачонак паеў маіх цыплят. Алексінічы Сен., Кошчава Беш., Котава Віц., Каралі Сен., Вяцера Чаш.
ІЦАЛКІ мн., кулін. Піражкі з мясам. Зрабіла на вечар іцалкі. Бароўка В.-Дзв.
ІЦІ, ІЦІЦЬ гл. ІСЦІЦЬ
ІШЧО, ІШЧЭ прысл. 1. Яшчэ; пакуль што, да гэтых пор. Сонейка ішчо не ўзышло. Свірэлі Паст. Брат ішчо не прыйшоў. Завуцце Міёр. Мы ішчо не закончылі касіць. Галі Беш. Ішчэ не вярнуўся, але хутка будзе. Зялёнка Пол. 2. Яшчэ; дадаткова, у дадатак да таго, што было або што ёсць. А раскажу табе ішчо адну історыю. Мардахі Дубр. Ішчо сталі вербуваць у калхоз. Дабрамыслі Лёзн. А ішчо верас елі, ляпёшкі пяклі. Каралі Сен. 3. Яшчэ; больш, у большай ступені. Трыццатыя гады былі ішчо ціжалейшыя. Папшулі Міёр. Буслы адляцелі ішчо дальш. Абольцы Тал., Арэхаўск, Рэпухава Арш., Андронавічы Віц.
К
КАБАК м. Кабачок. Кабакоў летась поўны гарод быў. Беразіно Докш.
КАБАЛДАЙ м., груб. Гультай. Жывець у нас тут адзін кабалдай, а робіць нійдзе не хочыць. Езярышча Гар. З кабалдаім етым разві ягад назбіраеш? Залучча Гар.
КАБАНЕЦ, КАБАНЁНАК м. Парсюк. Наш кабанец самы бальшы з усіх. Мішкавічы Шум. У нядзелю кабанёнка рэзаць будзем. Царкавішча Уш.
КАБЕРАЦ м. Дыванок пад ногі. Змяці шуму з каберца. Дзёрнавічы В.-Дзв. Вазьмі каберац пад ногі, а то холадам знізу цягне. Ваўчо Уш. Гэтаму каберцу ўжо гадоў дзесяць – пара ў сені выкінуць. Цяпіна Чаш.
КАБЗЮКОМ прысл. Моўчкі. Шлі дамоў учорака з суседкай кабзюком: пасварыліся. Новы Пагост Міёр.
КАБЛУК м. Абадок, дужка ў кошыку. Каблук у кошыку ўчора зламаўся. Закур'е Чаш.
84 👁