Старонка 220
◀ / 305 ▶
ІРЖЫНІШЧА н. Іржышча, зжатае поле. Нада іці на іржынішча салому грабці. Дзёрнавічы В.-Дзв. На іржынішчы ўзяўся ў рост клевер. Шэпелева Глыб. ІРЖЫННЕ н., толькі адз., зб. Іржышча; астаткі сцяблоў ад зжатага збожжа на полі. Надзень наскі, а то ножкі аб іржынне паколіш. Надазер'е Глыб. ІРЫНА ж., толькі адз., с.-г. Ярына. Ірына – іравыя пасевы: ячмень, пшаніца. Галубава В.-Дзв. ІРЫЦЬ незак. Араць. У нас после дажджу ірыць нельга – многа гліны. Савуткі Шарк. ІРЯЦІК м. Ерэтык. Ты ж іряцік, нічаму ня верыш. Зачарэўе Міёр. ІСК м. Пчаліная разведка, пошукавы палёт пчол. Іск паляцеў, патом рой паявіцца. Стасева Лёзн., Сокарава Беш., Цяцеркі Віц. ІСКРОЎНЫ прым. Іскрысты, бліскучы. Вечарам , у ціхую пагоду, наша азяро такое іскроўнае. Воўкаўшчына Міёр. ІСПОДАК м. Сподак. Хлебча з ісподка кацёнак малако. Бачэйкава Беш. Высып канхветы на ісподак. Шантары Докш. Дастань ісподкі з шафчыка. Макаравічы Докш. ІСПОДКІ, ІСПОТКІ мн. Рукавіцы. Халодна, а ў мяне ісподак німа. Дворышча Леп. Нітак троху асталося, рабятам ісподкі зраблю. Псуя Глыб. Надзень ісподкі, а то сцюдзёна. Дабея Шум. Цёплыя іспоткі, сама вязала. Бугаі Сен. А ў мароз без іспоткаў з хаты ня выйдзеш далёка. Азяркі Гар. Пакапайся ў кладоўцы, знайдзі, з чаго бацьку іспоткі пашыць. Мурагі Рас., Дзегцяры, Іказнь, Опса Брасл., Бачэйкава, Сокарава Беш., Асвея, Луначарскае, Стралкі В.-Дзв., Задуброўе, Сакольнікі, Стайкі Віц., Езярышча, Залучча, Іванаўка, Мяжа, Палова, Стадолішча Гар., Бортнікі, Касталянаўшчына, Квачы, Сасноўка, Чарневічы Глыб., Зарачыцак, Камайск, Тумілавічы Докш., Гарэлькі, Пірагі, Слабада Дубр., Зароўе Леп., Смародзіна, Дразды Лёзн., Дэмскія, Калінавая, Узмёны, Язна Міёр., Аліхверы, Ласіца, Перавознікі Паст., Грышына, Даўгабор'е, Забор'е Рас., Арэхаўна, Кугоні, Селішча, Старое Сяло Уш., Антаполле, Іванск, Кашчына, Красніца Чаш., Буеўшчына, Зачысцікі, Пашкі, Савуткі, Тупічына, Шыці Шарк., Сянькова Шум. ІСЦІЦЬ, ІЦІ, ІЦІЦЬ незак. Ісці. У руках сілы німа, але ж ісціць трэба па ваду. Мікіціха Шум. Іці яму трэба было двоя сутак. Стаі Леп. Нада іці па левай старане – там сажалка будзе. Іванск Чаш. Пара іці свінням даваць. Салаўёва Лёзн. Дроў нада іціць прінесць. Вадзянікі Гар. Пака дамой іціць, падкряпіцеся. Зачарэўе Міёр. ◊ ІЦІ Ў КАСУ – касіць. Зранку збіраліся ў касу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 305 ▶