Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
АБАЛВАНЕЦЬ зак. Страціць здольнасць ясна мысліць, лагічна разважаць; затлуміцца. Абалванеіш з гэтымі дзецьмі за дзень. Шантары Докш. Hy, яна абалванела, пятага рабёнка будзіць ражаць. Аморосенкі Шарк. Баба мая зусім ужо абалванела, з работы не вылазіць, хату запусціла. Празарокі Глыб. АБАЛДУШ, АБАЛДУЙ м., груб., зневаж. Неразумны, дурны чалавек; аболтус. Хлопцы зараз нейкія абалдуіны. Порплішча Докш. Ай, які ж ты абалдуй. Бораўна Леп. Параўн. аплэвух, аплэвуш, асялок. АБАЛОНКА ж. Кавалак (пра сала). Вазьмі са стала абалонку сала. Празарокі Глыб. АБАЛОНЬ ж. Абалона, лугавое ўзбярэжжа ракі, якое заліваецца ў разводдзе. Вясною выведу цялёнка на абалонь. Буднікі Беш. Сёння касіць будзем на абалоні. Ветрына Пол. Сягоня сена дзялілі на абалоні. Мельніца Шарк. АБАМКНУЦЦА зак. Замкнуцца, зачыніцца (на замок, ключ). Абамкнуліся i ў хату не пускаюць. Бортнікі Глыб. АБАМШЬІЦЬ зак. Пракласці мохам. Крепка абамшыў хату, у такую мороз ня ўлезіць. Ляхаўка Дубр. У тым годзе зноў абамшылі мне хату, дык гэтую зіму не мела гора. Велеўшчына Леп. АБАНІТЫ прым. Распешчаны, распусны. А ў свахі ў нашый такійунук абанітый, што страх. Вадзянікі Гар. У іх быў маліц, ну дужа абанітый. Яроненкі Гар. Уціхамір свайго сына: ён у цябе абаніты. Сураўні Шум. АБАНДУРІЦЦА зак. Стаць нахабным, распешчаным, распусным. Тыўжэ саусімуміне абандуріўся. Канашы Гар. АБАПНУЦЬ зак. Завесіць. Трэба абапнуцъ вокны ды ўключыць свет. ІванаўкаГар. АБАРАЦЕНЬ м., міф. Пярэварацень, ваўкалак. Гаворацъ, бьті ў нас раныи абарацені. Абруб Глыб., Машканы Сен. АБАРБАЛ м., груб. Бесталковы, прыдуркаваты мужчына. Ой, суседзе, абарбал ты саўсім стаў. Hi панімаіш жызні ты. Гараўцы Міёр. АБАРВАЦЦА зак. Падарвацца, аслабець ад цяжкай працы. Абарваўся, калі цягнуў мех бульбы. Ахрэмаўцы Брасл. АБАРОТ м. Кароткая папярочная баразна бульбы. Нада было б i абароты паганяць, каб к одному месту. Рускі Шум. Пасадзілі дваццаць баразён i тры абароты. Зубава Арш. АБАРЭЦ м. Прылада для лоўлі рыбы. Абарэц — такая сетка на палках. Бікульнічы Пол. АБАСНУЦЬ зак. Заснуць. Калі ён абаснецъ, божа ты мой! Сасноўцы Шарк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

амбросенкі
9 👁
 ◀  / 305  ▶