АБАЧНУЦЦА зак. Прачнуцца. Рана татка абачнуўся кароў у поле выганяць. Шаркоўка Леп. Сёння абачнулася ў пяць часоў i не заснула болій. Завер'е Брасл. Хаця б свякроўка не абачнулася. Малыя Смалянцы Чаш. АБАЧЫЦЬ зак. Убачыць. I тады я яго абачыла. Баравуха Пол. АБАЯ гл. АБАДВА АББІЦЦА зак. Пабіцца, моцна ўдарыцда. I як жа я сільна аббілася/ Заазер'е Тал. АБВАДЗЯНЕЦЬ зак. Зрабіцца вадкім, звадзянець. Кісель зусім абвадзянеў. Казлоўшчына, Ляхаўшчына Паст., Празарокі Глыб. АБВАЛАКАШК м. Кажух, пакрыты сукном. Адзень абвалаканік, калі пойдзеш у хлеў. Дунілавічы Паст. АБВАЛЩЦА зак. Страціць прытомнасць, упасці непрытомным. Як убачыла яго, так i абвалілася. Другі чалавек вярнуўся. Выгада Сен. АБВАРАНІКІ мн. Бульба, звараная ў лупінах. Зварылі на абед абваранікі дый паелі з кіслым малаком. Ваяводкі Віц. Параўн. абіранка. АБВАРЫЦЬ зак. Апарыць. Во нядоля, руку абварыла. Більдзюгі Шарк. АБВЁТРЬБДЬ зак. Падсохнуць на ветры. Думалі малаціць жыта, але няхай трохі абветрыць после дашчу. Мікуліна Глыб. АБВЯРНУЦЬ зак, Ахінуць чым-н. з усіх бакоў, абгарнудь. Абвярні кнігу, патрэпліш. Залессе Глыб. Абвярні цвяты хоць бумагай. Новыя Валосавічы Леп. АБГАВОРЛІВЫ пры мнеадабр. Які абгаворвае, нядобразычліва выказваецца пра каго-н., ілжывы. А во яна абгаворлівая баба. Астроўшчьша Пол. Параўн. абсудлівы. АБГАЛОЧАНЫ прым. Збяднелы. Абгалочаныя булі людзі пры панох. Кавалі Глыб. У вашу саўсім абгалочаныя булі Абруб Глыб. АБГАРКІ мн. 1. Выжарына. На абгарках мы назбіралі баравікоў. Грыцы Глыб. 2. Папялішча. Пасля войны вярнуліся на абгаркі. Галбея Паст. АБГАРОДКА, АБГАРОЖА ж. Агароджа. Абгародку даўно красіць нада. Гута Паст. Абгарожа ў нас высокая. Порплішча Докш. АБГАРЭЛАК м. Абгарак. У печцы астаўся вялікі абгарэлак. Ластавічы Глыб. АБГЛЬІЗАНЫ дзеепрым. Абгрызены. A яблані нашы ўжо абглызаны зайцамі. Узмёны Міёр
Дадатковыя словы
аббіласяі, заазере, завере
7 👁