А
АБАБІЦЦА зак. Пабіцца, учыніць бойку. Салдаты так абабіліся. Белішкі Паст.
АБАБІЦЬ зак. 1. Пабіць каго-н. А ён зноў абабіў сваю жонку. Жукоўшчына Шарк. Рабёнка абабілі. Абруб Глыб. 2. Скасіць. Пайду, можа, крапіву абаб'ю. Надазер'е Глыб.
АБАБКА ж., бат. Абабак, падбярозавік. Ля хаты вырасла абабка. Рубеж Беш. У траве ўбачыў абабку. Крынкі Лёзн., Зубава Арш., Камоскі Беш., Азяраўцы Брасл., Горы Чаш. Параўн. апухлік.
АБАБРЫЦЬ зак. Пагаліць. Ён абабрыў сябе і пайшоў да магазіна. Нямойта Сен.
АБАГНУЦЦА зак. Прагнуцца. Дзеўкі паселі на лаўку, што тая абагнулася. Галбея Паст.
АБАГУЛ м. АБАГУЛЛЕ н. Калгасны двор. Кожны ранак маці йдзе на абагул. Ордзеж Лёзн. Абагулле поўнае людзей. Залучча Гар. Уранні калхознікі збіраюцца на абагуллі. Марозава, Стадолішча Гар., Сокарава Беш.
АБАД м. Вобад. Пачаў гнуць абад. Нурава В.-Дзв.
АБАДВА, АБАДВЫ, АБАДЗВА, АБАІ, АБАЯ, АБОДВЫЯ, АБОІ, АБОЯ, АБУДВА ліч. Абодва. Мае сыны абадва ў горадзі жывуць. Хацейка Гар. Абадва кныра забілі перад калядамі. Воўкаўшчына Міёр. Што адзін, што другі — абадва роўныя. Каты Шарк. Яны абадзва халастыя. Кураполле Паст. Абаі вядры з вадой. Стаі Леп. Абая браціка загінулі на тэй вайне. Салаўёва Лёзн. Абодвыя роўныя, як адзін. Валынцы В.-Дзв. Яны абоі не прышлі да нас. Ляхаўшчына Паст. Абоя прыходзілі — адзін астаўся, а другі пайшоў. Бугаі Сен. Абудва сыны на цябе не пахожыя. Мікалаёва Міёр.
АБАДРЫШ м., асудж. Абадранец. У добрых бацькоў дзеці абадрышамі ня будуць. Кутняны Пол.
АБАІ гл. АБАДВА
АБАЙСЦІ зак. Узысці (пра пасаджанае, пасеянае). У мяне ўжо скора абойдзіць бульба. Сасноўцы Шарк.
АБАЙСЦІСЯ, АБЫСЦІСЯ зак. Парабіць хатнюю работу, управіцца па гаспадарцы. Бабуля абайшлася па хазяйству. Ахрэмаўцы Брасл. Я ўжо абайшлася, магу пасядзець. Ушачы. Хуценька абышлася, заране ўсё парабіла. Амбросенкі Шарк.
АБАКРЫЦЬ зак. Накрыць. Гуркі вечарам трэба абакрыць. Бігосава В.-Дзв.
120 👁