ЗАСТОЙКА ж. Сцяна-перагародка ў хаце. На застойцы віселі фатакарткі ўсіх яе ўнукаў і дзяцей. Рудабісць Брасл.
ЗАСТРОГА ж. Перашкода. У жыцці было шмат застрог. Баравуха Пол. Параўн. заскалубіна.
ЗАСТРОІЦЬ зак. Прыгатаваць страву. Па кмін пайду, потым зімой сала застрою. Пятровічы Шарк.
ЗАСТУДЗІНЫ мн., кулін. Халадзец. На свята зраблю застудзіны. Бароўка Леп.
ЗАСТУП м. Рыдлёўка. Павастры заступ. Крынкі Лёзн.
ЗАСТУПЦА аг. Заступнік. Сярод малых таксама ёсць аўтарытэт – іх заступца. Міёры.
ЗАСТЫДАЦЦА зак. Засаромецца. Я застыдалася і пайшла адтуль. Зарэчча Тал.
ЗАСУВЕНЬ м., ЗАСУЛКА ж. Юшка ў коміне. Ці заклаў ты засувень? Гута Паст. Гром загрымеў, засулку трэба закрыць. Абаляны Брасл.
ЗАСУКАЦЬ зак. Закасаць. Перад сціркай трэба засукаць рукавы. Мікалаёва Міёр.
ЗАСЦЕНАК м. Гумно. У засценак кулі складзём, пакуль крыць страху. Цяпер жа некалі: бульбу капаць нада. Азярцы Глыб.
ЗАТАЛЫЗГАЦЦА зак., экспр. Стаміцца. Заталызгаўся сёння: сеялі на полі, а насенне скінулі далёка, каля дарогі. Труды Пол. Параўн. заматузіцца, затаптацца, затопацца, затупацца, заходацца, зацёпацца, зацюхацца.
ЗАТАМІЦЬ зак. Стаміць. Ой, затаміў мяне. Акцябрскі Чаш.
ЗАТАПТАЦЦА зак. Стаміцца. Пайду лягу, за дзень так затапталася. Выхадцы Лёзн. Параўн. заматузіцца, заталызгацца, затопацца, затупацца, заходацца, зацёпацца, зацюхацца.
ЗАТАРКНУЦЬ зак. Закінуць. Куды затаркнуў боты? Шукай хутчэй! Савенічы Сен. Параўн. закобаць.
ЗАТКНУЦЬ зак. Закупорыць. Заткні ты бутылку, а то вытхніцца. Янкі Докш.
ЗАТОПАЦЦА, ЗАТУПАЦЦА зак. Стаміцца. Зрання так затопалася: печ паліла, снедаць строіла. Запруддзе Глыб. Ніхаця затупаешся, калі дзесяць дзел у рукі лезіць. Плаўнік Чаш. Параўн. заматузіцца, заталызгацца, затаптацца, заходацца, зацёпацца, зацюхацца.
ЗАТОПІШЧА ж. Непагода, дрэннае надвор'е. Я такой затопішчай ужо нікуды не палезу, хоць і без крошкі хлеба буду сядзець. Заслонаўка Арш.
77 👁