Старонка 206
◀ / 305 ▶
ЗАСАБ прысл. Адзін за адным. Засаб беглі дні, і я памаленьку прывыкала, хоць і маміну хату не магла забыць. Пліса Глыб. ЗАСАЛАВЕЦЬ зак. Асалавець, стаць сонным, захацець спаць. Сёння быстра засалавела. Ульянавічы Сен. ЗАСВЕЦЦЕ н., толькі адз. Даль, далечыня. Каб грыб найсці, у засвецце ісці нада. Куціна Шум. ЗАСЕВЫ толькі мн., абрад. Святкаванне заканчэння сяўбы. Раней пышна ў нас гулялі засевы? Расходна Сен. ЗАСЕК м. Абгароджанае месца для свойскай жывёлы. Вутак нада ў засек загнаць. Дабравольск Тал. ЗАСЕКЦІ зак. Засекчы. Нада схадзіць петуха засекці, а то дзяўбецца, няма рады. Грыбоўшчына Шарк. ЗАСЕННЕ н. Засек; месца, дзе захоўваюць збожжа, гародніну. Бульба ў мяне ўсігда ў засенні. Велеўшчына Леп. Параўн. закалітак. ЗАСІДКА ж. Засада падчас палявання. Вось тут трэба рабіць засідку. Стасева Лёзн. ЗАСІЛІЦЦА зак. Задавіцца, павесіцца. Сын жа ў яе засіліўся. Абольцы Тал. ЗАСІЛІЦЬ зак. Зачэрпнуць. Засілі, дзетка, кубачак вады. Забор'е Глыб. ЗАСІЛІЦЬ зак. Перамагчы. А бацька наш усё ж такі засіліў сына. Псуя Глыб. Ён даўно паняў, што дзеда яму не засіліць. Прыпернае Глыб. ЗАСКАБІЦЬ зак. Загнаць стрэмку. Пакуль дошкі перацягвалі, усе рукі заскабіў. Клясціцы Рас. Заскабіла руку трэскай, нарве, як не выцягнеш. Сураўні Шум. ЗАСКАЛУБІНА ж. Перашкода. У нашым дзеле з'явілася заскалубіна. Гарадок. Параўн. застрога. ЗАСКЕМА аг., асудж. Скупы чалавек. Ну і заскема ж твой дзед! Лашукі Паст. ЗАСЛАБЕЦЬ зак. Аслабець. Нешта заслабела я саўсем. Канева Сен. ЗАСМАЧЫЦЬ зак. Прыправіць. Засмачыла кашу: цэлых дзве ложкі масла ўкінула. Савенічы Сен. Параўн. задобрыць, заваложыць. ЗАСТАЎ м. Плаціна. Вада застаў прарвала. Рудня Пол. Калі застаў ёсць, значыць рака вялікая. Янкавічы Рас. ЗАСТАЎНЯ ж. Засланка для топкі ў печы. Застаўняй закрый, каб дух не выйшаў. Рошчына Сен. ЗАСТОЙВАЦЬ незак. Заступацца за каго-н. Брат мой застойваў меншых. Папшулі Глыб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 305 ▶