ЗАВІДНІК м. Зайздроснік. Усё жыццё ён завіднікам быў. Зябліны Шарк.
ЗАВІДНЫ прым. Прыгожы. Завідны маліц удаўся, усе дзеўкі па ім сохнуць. Прыпернае Глыб.
ЗАВІСНЫ прым. Зайздросны, схільны да зайздрасці. Вельмі завісны быў чалавек. Мядзведзева В.-Дзв.
ЗАВІЦЬ зак. Забалець. Ох, як у мяне сэрца завіло! Лазукі Чаш.
ЗАВОРАНЫ, ЗАВОРЫНЫ толькі мн. Пачатак ворыва. Скора ў нас заворany будуць. Слабада Дубр. Сёння заворыны пачынаюцца. Жукава Гар.
ЗАВУРЗГАЦЦА зак. Запэцкацца, забрудзіцца. Што ты на вуліцы рабіў, што так завурзгаўся? Прошкава Глыб.
ЗАГАВЕЦЬ зак. Памерці. Цётка наша загавела. Казяны Дубр. Параўн. задрыбець.
ЗАГАНЗАЦЬ зак. Забрудзіць, запэцкаць. Любімае дзела – заганзаць штаны, а мыць хто будзіць? Новы Пагост Міёр. Параўн. закеўзаць, запэлхаць, збадзяць у 1 знач.
ЗАГАРАК м. Гадзіннік. На стале зазвінеў загарак. Удзела Глыб. Я згубіў свой новы загарак. Дрысвяты Брасл. Сколькі на тваім загарку? Муляры Паст.
ЗАГАЎЛЯЦЬ незак. Абяцаць нешта зрабіць. Мужык мой усё загаўляе, што піць не будзе. Кухты Глыб.
ЗАГАШНІК м. Нешта схаванае, утоенае. Даставай свой загашнік. Пранікі Уш.
ЗАГІБАНЕЦ м., часцей ЗАГІБАНЦЫ мн., кулін. Блін з начыннем. На вячэру маці часта рабіла загібанцы. Мар'янполле Брасл. Параўн. завіванік, закручонік.
ЗАГІЗАВАЦЬ зак. Узбудзіцца, хутка пабегчы (пра жывёлу). Каровы сёння як загізавалі, сваю чуць дамоў прыгнала. Надазер'е Глыб.
ЗАГЛАДУХА ж., іран. Крэпкая, здаровая жанчына. Жонка ў яго пекная, добрая загладуха. Макаравічы Докш.
ЗАГЛОТЫШ м. Рыбалоўная прылада. Заглотышы ёсць – ёсць і рыбы. Янкавічы Рас.
ЗАГНЕВАЦЦА зак. Пакрыўдзіцца. Вельмі ж я на вас загнёвалася. Булахі Глыб.
ЗАГНЕТКА м. Прыпечак. Паглядзі, дзе палаценца, можа хто на загнетку паклаў. Бачэйкава Беш. Вазьмі, на загнетке бліны стаяць, ешчо цёплыя. Зуі Лёзн.
ЗАГНЕЦІЦЦА зак. Спячыся. Хлеб не загнеціцца, бо духу мала ў печы. Варапаева Паст.
80 👁