ЗАБУРЭЦЬ зак. Стаць невыносным, непаслухмяным. Нешта ты саўсем забурэла, чаго школу пачала прапускаць? Бачэйкава Беш. Ты, як бачу, забурэў, ніхто цябе не можа ўтаймаваць. Галякова Пол. Пасля таго, як развалілася сям'я, ён саўсім забурэў: стаў прапускаць урокі і нікога болі не слухаў. Сарокі Глыб.
ЗАБЯРЭСЦІЦЬ зак., пчал. Закрыць запоўненыя мёдам соты. Пчолы мёд чысты забярэсцяць. Кушняроўка Чаш.
ЗАВАДАЕЦ м. Верхавод, зачыншчык; той, хто арганізоўвае што-н. Ён у нас быў завадайцам на вёске. Старынскі Глыб.
ЗАВАЛАЧЫЦЬ зак. Забаранаваць. Завалачыў соткі да свята. Бачэйкава Беш., Пліса Глыб.
ЗАВАЛЕНЬ аг., асудж. Гультай(ка). Суседаў сынок дык завалень завальнём. Макаравічы Докш. Дачка ў яе такая завалень, любіць спаць і есці смачна. Лукашова Паст. Параўн. зуй.
ЗАВАЛІНА ж. Прызба. Вось садзісь побач на заваліну і спрашывай, што хацела. Гарэлькі Дубр. Добра ўсесціся на заваліну. Чашнікі.
ЗАВАЛІЦЬ зак. Зарэзаць, закалоць. Учора была пагалоўшчына ў сваццi: кажуць, добрага парсюка заваліла. Арэхаўна Уш.
ЗАВАЛОЖЫЦЬ зак. Прыправіць. Бульбу на вячэру трэба смятанай заваложыць. Труды Пол. Параўн. задобрыць, засмачыць.
ЗАВАР м. Чай. Завар папілі, нагаварыліся і спаць ляглі. Празарокі Глыб.
ЗАВЕРБАВАЦЦА зак. Разгубіцца. Гэта ж нада так завербавацца, каб слова ніводнага не ўспомніць! Каўровая Дубр.
ЗАВЕСКА ж. Фіранка. Нада ўжо мяняць завескі. Вялікае Сяло Сен.
ЗАВЁРТКА ж. Вялікая цёплая хустка. Добрую завёртку купіла сабе. Пустаселле Докш.
ЗАВЁРТКА ж. Завостраная драўляная палачка даўжынёй каля 50 см. для закручвання вяроўкі, змацавання хамутоў і г.д. Броўны раўняеш, вяроўкай звязваеш і завёрткай закручваеш. Кушняроўка Чаш.
ЗАВІВАНІК м., часцей ЗАВІВАНІКІ мн., кулін. Блін з начыннем. Напякла гору завіванікаў. Мікалаёва Міёр. Параўн. загібанец, закручонік.
ЗАВІДКІ толькі мн. Час перад змярканнем, калі яшчэ на дварэ відна. Ідзіце вы, пакуль яшчэ завідкі. Чарневічы Глыб.
ЗАВІДЛІВАСЦЬ ж., ЗАВІДКІ толькі мн. Зайздрасць. У цябе завідлівасці вельмі многа. Смаляны Арш. А во ўжо чалавек, што ні ўбачыць – завідкі бяруць. Дварэц Чаш.
78 👁