Старонка 196
◀ / 305 ▶
ЖЭМАЧ ж., зб. Дробная рыба. Налавілі аднэй жэмачы. Азёркі Гар. ЖЭРАЛО гл. ЖЫРАЛО ЖЭШ часц. Ж. Хадзіла жэш у лес, хоць і не набрала нічога. Бігосава В.-Дзв. ЖЭШКІ прым. Гарачы. У мяне сёння такая жэшкая печка. Абольцы Тал. З ЗАБАРСАЦЬ зак. Зашнураваць. Забарсай ты яму баціначкі. Заслонаўка Арш. ЗАБАШЫЦЦА зак. Забавіцца. Пайшоў да суседзяў і забашыўся, сцямнела ўжо, а яго няма. Труды Пол. Пайшоў да брата і забашыўся. Сакольнікі Віц. ЗАБІДЖЫВАЦЬ, ЗАБІЖАЦЬ незак. Крыўдзіць. Ніхто цябе не думаў забіджываць, ты сам прыдумваеш нізвесна што. Выхадцы Лёзн. Маленькія парсючкі забіжаюць свіначак, не даюць ім есці. Забор'е Рас. ЗАБІРАНЫ мн. Посцілкі ў рознакаляровыя ўзоры. Раней жа нічога не прадавалася. Дык мы забіранаў наробім і ўсё пазасцілаем. Ахрэмаўцы Брасл. ЗАБЛЕДЫШ м. Хваравіты чалавек. Сусед мой нешта зусім заблёдыш, хварэе. Макаравічы Докш. ЗАБЕЖНЯ ж. Хутар. Раней мы ў забежні жылі. Гарадок. ЗАБОРАНА ж. Бераг ракі, парослы асакой. Я на заборане рыбу лавіў. Дразды Беш. ЗАБОРА, часцей ЗАБОРЫ мн. Складка на тканіне, паперы. Папраў заборы на кофце, як ты ходзіш! Янкі Докш. // перан. Няроўнасць, хвалісты згіб на шляпцы грыба. Смаржкі не люблю – забораў многа, нікуды не гадзіцца. Дразды Беш. ЗАБОРЦЫ мн. Манжэты. Шылі сарочкі з заборцамі, іх вышывалі. Ухлё Чаш. ЗАБРАТАЦЬ зак. Надзець аброць (на каня). Забратала я каня, верхам уссела і еду. Надазер'е Глыб. ЗАБРОДАК м. Браднік. Ноччы забродкам налавілі многа шчупакоў. Дунілавічы Паст. ЗАБРУХАЦЕЦЬ зак., экспр. Распаўнець. Раз'еўся, забрухацеў, як конь. Баброва Леп. ЗАБУРЫЦЦА зак. Захварэць. Забурыцца пасля дажджу і холаду не хітра. Мокавічы Чаш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 305 ▶