ЖАРЁНКА, ЖАРОНКА, ЖАРОХА ж., кулін. Што-небудзь смажанае (звычайна грыбы). На вячэру – скаварада жарёнкі з бульбай. Задоры Леп. А тыя грыбы на жаронку пойдуць. Кублічы Уш. Цяпер бы жаронкі паесці, дык у лесі грыбы ні ўрадзілі. Тупічына Шарк. У мае гады есці жароху ўжо ня нада. Язна Міёр.
ЖАРІНКА ж. Гарачае вуголле. Баба, у брата свет гаріць, пайду я жарінку прынясу раздуць. Загуззе Гар.
ЖАРЛО н. Адтуліна ў ствале дрэва. На паляне дуб з жарлом, там стукаў дзяцел. Серкавіцы Тал.
ЖАРОНДЫІ толькі мн. Люстра. Вельмі ж прыгожыі бачыла жарондыі. Мількі Брасл.
ЖАРОНКА гл. ЖАРЁНКА
ЖАРОХА гл. ЖАРЁНКА
ЖАРСЦВЯК м., зб. Дробныя каменьчыкі. Вот і занятак нашоў добры: насабіраў жарсцвяку і складваіць домікі, на абед ні дазваца. Тупічына Шарк.
ЖАРТУН м. Жартаўнік. Такі ўжо жартун быў мой хазяін. Замачак Чаш., Шыці Шарк.
ЖАРЧЭЙШЫ прым., выш. Больш гарачы. Гэтае лета жарчэйшае за тое. Кавалі Лёзн.
ЖАРЭНЬ гл. ЖАР
ЖАЎКЛЯВЫ прым. Жоўты. Жаўклявую хустку я нашу. Нярэйша Сен.
ЖАЎКЛЯК, ЖАЎТЛЮК, ЖАЎТЛЯК, ЖАЎЦЯК м., бат. Агурок, пакінуты на насенне. Схадзі збяры жаўклякі, пакладзі на акно, хай спеюць. Косарава Глыб. Гуркі я сажу толькі з сваіх сямянак, што павысушу з жаўтлюкоў. Гацькаўшчына Арш. На гародзе многа жаўтлякоў. Іскозы Дубр. Жаўцякі я свінням аддаю, ядуць так добра. Запруддзе Глыб.
ЖАЎЛАК м. Парэз на скуры. Жаўлак твой не баліць? Старое Лядна Леп.
ЖАЎНЕЦЬ незак. Бубніць. Ета дзеўка была дужа паганая, усё жаўнела сабе пад нос. Яроненкі Гар.
ЖАЎТЛЮК, ЖАЎТЛЯК гл. ЖАЎКЛЯК
ЖАЎЦЕНЬКІЯ прым. у знач. наз., мн., заал. Кураняткі. Рабілі такі загародак, каб малыя жаўценькія ні пазбігаліся. Мясаедава Шум.
ЖАЎЦІНКА ж. Гнілое месца, пляма на яблыку. Бабуля адразу адкідала яблыкі з жаўцінкай збоку. Мілашкі Брасл.
ЖАЎЦЯК м. Жоўты пясок. У нас жаўцяку мала, усё больш гліна. Слабада Дубр.
ЖАЎЦЯК гл. ЖАЎКЛЯК
77 👁