Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ЖАХНУЦЦА зак. Страціць розум. Ад перажыванняў яна чщь ні жахнулася. Язна Міёр. ЖАЦЬ незак. Есці (пра жывёл). Карова зашла ў гарод, гляджу, а яна буракі жнецъ, жнецъ, я чуць выгнала яе. Казімірова Пол. ЖАЧКА гл. ЖАЛЬНЯ ЖБАН, памянш. ЖБАНОК м. Збан. Цяпер ужо i не ўбачыш гліняных жбаноў. Мількі Брасл. Малако было наліта ў жбан. Гарадок, Булаўкі Пол. У жбанке стаіць смятана. Ёды Шарк., Смародзіна Лёзн., Кісялёва Тал., Вадзянікі Гар. ЖВАКА ж. Жвачка. Сёння карова паўдня жваку жвала. Папшулі Міёр. ЖВАКАВАЦЬ незак. Жаваць. Хопіць жвакаваць. Нямойта Сен. Параўн. жмакаць. ЖВІРОЎНЯ ж. Вялікі пясчаны ўзгорак, дзе бралі жвір. Там, на жвіроўні, яшчэ мой бацька жыў. Спігалыпчына Міёр., Галбея Паст. ЖВЯГАЦЬ незак., экспр., неадабр. Надакучліва балбатаць. Не можа прайціць спокойна, вечна зачэпіць i будзе жвягаць. Дварэц Чаш. ЖГУЧКА, ЖЬГГАНКА, ЖЫГАЎКА, ЖЫГУЧКА ж* бат. Крапіва. Адна жгучка расце каля забору. Кудзіны Гар., Угрынкі Уш., Зачысцікі, Папкі Шарк. Сяргей, гдзі сярпом хоць жыганку зрэж. Цімошкава Міёр. Усе рукі апякла гэтай жыгаўкай, Туркова Міёр. / нашто я туды полезла, нічога не знайшла, a рукі ды ногі жыгучкай апякла. Суднікі Арш. ЖДАДЬ незак. Чакаць. Жджы, мой сынку, каляд, у город паедзіш. Пышна Леп. ЖЛОБ м., асудж. Скнара; скупы чалавек. Што ў яго ні npaci, ні дапросішся, бо ён жлоб. Порплішча Докш. Параўн. жадзюга, жмбида, жыд\ ЖЛУКТА ж. Бочка, кадушка з дзіркай у дне для запарвання бялізны. Бяллё клалі ў жлукту, засцілалі тряпкай, засыпалі залой i залівалі кіттком. Так адбелівалі. Зароўе Леп. // Пасудзіна, у якой параць бялізну. Прынясі жлукту з вадой. Старое Лядна Леп. ЖМАКАЦЬ незак., перан. Жаваць. З 'есці не з 'ем, жмакаю, абы троху пажма'каць. Вісяты Міёр., Гута Паст. Параўн. жвакаваць. ЖМАХА, ЖМУХА ж., ЖМЬІХ м., зб. 1. Жамерыны, адходы пасля выціскання алею з льнянога семя. Ранъш масла дзелалі самі, a жмаху аддавалі патом карове ў пойла. Дразды Беш., Шаркаўшчына. Жмуха пасля таго, як алей выціснуць. Машканы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жгўчка, жмбйда, жыгўчка, пажмакаць
1 👁
 ◀  / 305  ▶