Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ЖАРЁНКА, ЖАРОНКА, ЖАРОХА ж., кулін. Што-небудзь смажанае (звычайна грыбы). На вячэру - скаварада жарёнкі з бульбай. Задоры Леп. А тыя грыбы на жаронку пойдуць. Кублічы Уш. Цяпер бы жаронкі паесці, дык у лесі грыбы ні ўрадзілі. Тупічына Шарк. У мае гады есці жарохуўжо ня нада. Язна Міёр. ЖАРІНКА ж. Гарачае вуголле. Баба, у брата свет гаріць, пойду я жарінку прынясу раздуць. Загуззе Г ар. ЖАРЛО н. Адтуліна ў ствале дрэва. На поляне дуб з жарлом, там стукаў дзяцел. Серкавіцы Тал. ЖАРОНДЫІ толькі мн. Люстра. Вельмі ж прыгожыі бачыла жарондыі. Мількі Брасл. ЖАРОНКА гл. ЖАРЁНКА ЖАРОХА гл. ЖАРЁНКА ЖАРСЦВЯК м., зб. Дробныя каменьчыкі. Вот i занятак нашоў добры: насабіраў жарсцвяку i складваіць домікі, на абед ні дазвацца. Тупічына Шарк. ЖАРТУН м. Жартаўнік. Такі ўжо жартун быў мой хазяін. Замачак Чаш., Шыці Шарк. ЖАРЧЭИШЫ прым., выш. Болыи гарачы. Гэтае лета жарчэйшае за тое. Кавалі Лёзн. ЖАРЭНЬ гл. ЖАР ЖАЎКЛЯВЫ прым. Жоўты. Жаўклявую хустку я нашу. Нярэйша Сен. ЖАЎКЛЯК, ЖАЎТЛЮК, ЖАЎТЛЯК, ЖАЎЦЯК л#., бат. Агурок, пакінуты на насенне. Схадзі збяры жаўклякі, пакладзі на окно, хай спеюць. Косарава Глыб. Гуркі я сажу толькі з сваіх сямянак, што павысушу з жаўтлюкоў. Гацькаўшчына Арш. На гародзе много жаўтлякоў. Іскозы Дубр. Жаўцякі я свінням ад даю, ядуць так добра. Запруддзе Глыб. ЖАЎЛАК м. Парэз на скуры. Жаўлак твой не баліць? Старое Лядна Леп. ЖАУНЕЦЬ незак. Бубніць. Ета дзеўка была дужа паганая, у сё жаўнела сабе пад нос. Яроненкі Гар. ЖАУТЛЮК, ЖАЎТЛЯК гл. ЖАЎКЛЯК ЖАЎЦЕНБКІЯ прым. у знач. наз., мн., заал. Кураняткі. Рабілі такі загородок„ каб малыя жаўценькія ні пазбігаліся. Мясаедава Шум. ЖАЎЦІНКА ж. Гнілое месца, пляма на яблыку. Бабуля адразу адкідала яблыкі з жаўцінкай збоку. Мілашкі Брасл. ЖАЎЦЯК1 м. Жоўты пясок. У нас жаўцяку мала, усё болъш гліна. Слабада Дубр. ЖАЎЦЯК2 гл. ЖАЎКЛЯК
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 305  ▶