Старонка 186
◀ / 305 ▶
ЕМЕНКА, ЕМІНКА, ЕМЯ ж. Бульба, адабраная для харчавання чалавека. Бабуля век капае бульбу ў два кошыкі: у адзін – семенку, у другі – еменку. Навасельцы Шарк., Пусташы Пол., Сарочына Уш. Сёлета емінкі вялікі засек поўны насыпалі. Сакольнікі Віц. Дробнай бульбы сусім мала набралі, прыйдзецца емінкай свінню карміць. Кулінава Уш., Баравуха Пол. Емя ў нас сёлета вельмі смачная. Галбея Глыб. ЕНКАТ м., толькі адз. Енк, стогн. Енкату нарабіла малая на ўсю хату. Слабодка Чаш. ЕНКАЦЬ незак. Енчыць, жаласліва стагнаць. Чаго енкаеш? Што табе баліць? Багушэўск Сен. ЕНЧЫЦЦА незак. Мучыцца. Усё жыццё са страўнікам енчуся. Кулінава Уш. ЕНЧЫЦЬКАЦЬ незак. Енчыць, назойліва, надакучліва прасіць аб чым-н. Не енчыцькай, не прасі: усё роўна не дам цукерак да абеда. Папшычы Глыб. ЕРАЦІК м. Неразумны, дурнаваты чалавек. А малец гэты – ерацік, нічога не ведае. Едлавічы Брасл. ЕРНІК м., зб. Хмызняк. Праз ернік прадзіраліся, каб на дарогу выйсці. Кулінава Уш. ЕСЁНКА ж. Паліто на восень. Сёння адзену есёнку ў клуб. Мельніца Шарк. ЕСЦІКІ, ЕСЦЬ, ЕСЬ незак. Есці. Ідзіці, дзеткі, есцікі! Чарневічы Глыб. Хадзіце есць, ужо астыла ўсё. Задзетуні Віц. Што будзеш варыць сёння есць? Дзёрнавічы В.-Дзв. Ці пойдзеш ты есь? Ганкавічы Беш. ЕСЯНОВЫ прым. Асінавы. Стол у мяне ў хаце есяновы. Ноўка Гар. ЕТЫ, ЕТЫЙ займ. Гэты. Еты дзед ужо гады са тры адзін. Пераходцы Леп. Цыбулю лупіць я люблю, етая работа мне падабаецца. Угрынкі Уш., Зубава Арш., Ганкавічы Беш., Дзёрнавічы В.-Дзв., Сакольнікі Віц., Хацейка Гар., Пліса Глыб., Выхадцы Лёзн., Баравуха Пол., Валосава Тал., Іванск Чаш. ЕТЫК прысл. Гэтак. Етык ты яго правучыў! Не палезе болей. Кугоні Уш. ЕЎНЯ ж. Асець, памяшканне пры гумне для сушкі зерня, снапоў. У еўні сушылі лён. Выхадцы Лёзн. ЕШКІ гл. ЕЖКІ ЕШЧЫ гл. ЕЖКІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 305 ▶