Паст. Ежджылі на цялегах цераз лес. Друя Брасл. У гэтым годзе будзем часта на базар ежджаць. Карасіна Брасл.
ЕДАЛА н., толькі адз. Страва, абед. У лес нада абязацельна браць з сабой едала. Чэрцы Леп.
ЕДКА безас.-прэдык. слова. Вільготна і холадна. Сягоння едка, надзівайся цяплей. Стар Арш.
ЕДЛЕНЕЦ, ЕДЛЕНІЦ, ЕДЛЯНЕЦ, ЕЛЯНЕЦ м. Ядловец. Едленец толька ў лесі расце. Дэмскія Міёр., Боркавічы В.-Дзв. Едленіц расце ў лесе. Асвея В.-Дзв. Едлянец – болотная расліна, якая зманьвае дзевак у лес. Андронавічы Віц. Нарвала елянца ўчора. Лукомль Чаш.
ЕДРЫНА ж., заал. Божая кароўка. Едрына звалілася на маю руку і сядзіць. Баравуха Пол.
ЕЖА ж., зб., бат. Высокая трава з суквеццем мяцёлкай. Ежа ўжо перарасла, нада касіць і выцягаваць сразу з балота. Рускі Шум.
ЕЖДЖАЦЬ гл. ЕГДЗІЦЬ
ЕЖКІ, ЕШКІ, ЕШЧЫ прым. 1. Непераборлівы ў ежы (часцей пра хатнюю жывёлу). Ежкая карова – можа сена да вясны не хваціць. Ахрэмаўцы Брасл. Карова ў мяне ешкая і спакойная. Шыбекі Арш. Парасёнак у гэтым годзе дужа ешкі трапіўся: што ні дасі – усё з'есць. Селішча Уш., Едлавічы Брасл., Выхадцы Лёзн., Лашукі Паст. Сабака такі ешчы, што ні пакладзеш – усё з'есць. Новы Пагост Міёр., Струста Брасл., Турлы Паст., Рускі Шум. 2. Прыдатны да ежы. Выгляд у гэтай садавіны ешчы. Рудня Пол.
ЕЖЫВА н., толькі адз. Ежа; тое, што ядуць. Ці ёсць у нас якое ежыва ў хаце? Чапукі Міёр.
ЕЗДАНІНА ж. Язда. У маленстве бацька прывучаў мяне да езданіны на кані. Чапукі Міёр.
ЕКАТАЦЬ незак. Гучна плакаць. Ну, хопіць ужо табе екатаць! Якубова Рас.
ЕЛАВІНА ж. Вялікая моцная елка. У нас калі сустрэнецца елавіна, дык у тры ахопкі. Вялікая Пярэспа Сен.
ЕЛАВЫ прым. Яловы. За вёскай нашай – харошы елавы лес. Хлусава Арш.
ЕЛАЖНІК м., зб. Яловы лес. На елажніку многа лісічак. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ЕЛОЗА аг. Гарэза. Пасідзі лепш дома, елоза ты мая! Бігосава В.-Дзв.
ЕЛЬНІЦ м. Лістоўніца. Ельніц расце ў Сібіры. Забор'е Сен.
ЕЛЯНЕЦ гл. ЕДЛЕНЕЦ
90 👁