Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
ЁМЕНКА, ЁМІНКА, ЁМЯ ж. Бульба, адабраная для харчавання чалавека. Бабуля век капае бульбу ў два кошыкі; у адзін - семенку, у другі ~ еменку. Навасельцы Шарк., Пусташы Пол., Сарочына Уш. Сёлета емінкі вялікі засек поўны насыпалі. Сакольнікі Віц. Дробной бульбы сусім мала набралі, прыйдзецца емінкай свінню карміць. Кулінава Уш., Баравуха Пол. Ёмя ў нас сёлета вельмі смачная. Галбея Глыб. ЁНКАТ м., толькі адз. Енк, стогн. Енкату нарабіла малая на ўсю хату. Слабодка Чаш. ЁНКАЦЬ незак. Енчыць, жаласліва стагнаць. Чаго енкаеш? Што табе баліць? Багушэўск Сен. ЁНЧЬІЦЦА незак. Мучыцца. Усё жыццё ca страўнікам енчуся. Кулінава Уш. ЁНЧЬІЦЬКАЦЬ незак. Енчыць, назойліва, надакучліва прасіць аб чым-н. Не енчыцькай, не npaci: усё роўна не дам цукерак да абеда. Папшычы Глыб. ЕРАЦІК м. Неразумны, дурнаваты чалавек. А малец гэты ерацік, нічога не ведав. Едлавічы Брасл. ЕРШК м., зб. Хмызняк. Проз ернік прадзіраліся, каб на дорогу выйсці. Кулінава Уш. ЕСЁНКА ж. Паліто на восень. Сёння адзену есёнку ў клуб. Мельніца Шарк. ЁСЦІКІ, ЕСЦЬ, ЕСЬ незак. Есці. Ідзіці, дзеткі, ёсцікіі Чарневічы Глыб. Хадзіце есць, ужо астыла ўсё. Задзетуні Віц. Ulmo будзеш варыць сёння есць? Дзёрнавічы В.-Дзв. Ці пойдзеш ты есь? Ганкавічы Беш. ЕСЯНОВЫ прым. Асінавы. Стол у мяне ў хаце есяндвы. Ноўка Гар. ЁТЫ, ЁТЫЙ займ. Гэты. Ёты дзед ужо гады ca тры адзін. Пераходцы Леп. Цыбулю лупіць я люблю, егпая работа мне падабаецца. Угрынкі Уш., Зубава Арш., Ганкавічы Беш., Дзёрнавічы В.-Дзв., Сакольнікі Віц., Хацейка Гар., Пліса Глыб., Выхадцы Лёзн., Баравуха Пол., Валосава Тал., Іванск Чаш. ЁТЫК прысл. Гэтак. Ётык ты яго правучыў! Не палезе болей. Кугоні Уш. ЁЎНЯ ж. Асець, памяшканне пры гумне для сушкі зерня, снапоў. У ёўні сушылі лён. Выхадцы Лёзн. ЁШКІ гл. ЁЖКІ ЁПІЧЫ гл. ЕЖКІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 305  ▶